Велікоднае віншаванне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі

Общество

Дарагія браты і сёстры! 

«Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!» — гэтым традыцыйным прывітаннем спяшаемся падзяліцца, складаючы пасхальныя віншаванні. Таямніца Уваскрэсення Езуса Хрыста цалкам змяніла і надалей змяняе лёсы чалавека і свету. Яна прыносіць упэўненасць у трыумфе сапраўднай любові, якая перамагла смерць і ўсім людзям адкрыла перспектыву новай надзеі. Свята Уваскрэсення Пана Езуса для кожнага з нас — гэта час радасці і сустрэчы нашых сэрцаў з жывым Хрыстом, які перамог смерць і грэх.


Падзяляючы з вамі гэтую радасць, 
жадаю, каб святочныя дні і далейшае ваша жыццё былі напоўнены трывалым здароўем і глыбокім духоўным досведам Пасхі і Любові. Няхай уваскрэслы Хрыстус будзе для вас крыніцай надзеі, радасці і моцы, якія дапамогуць пераадолець усе цяжкасці штодзённага жыцця.


Жадаю, каб гэта вялікая праўда 
аб Уваскрэсенні Езуса Хрыста ніколі не была заслонена нават вялікімі зямнымі крызісамі, катаклізмамі і

клопатамі. Радуемся кожнай хвілінай, 
якую дорыць нам Той, што стварыў неба і зямлю. Няхай радасць расцвіце ў нашых сэрцах, як вясеннія галінкі вярбы, каб мы маглі дзяліцца ёю з нашымі блізкімі людзьмі. Божае Слова адкрывае перад намі сэнс балючых падзей, якія прывялі да Мукі і Смерці Езуса. Разважанне над таямніцай Хрыстовых мучэнняў за нашы грахі дазваляе нам пераасэнсаваць значэнне цяжкіх выпадкаў і сітуацый як у асабістым жыцці, так і ў жыцці Касцёла і свету. Асабліва цяпер, калі вакол нас такі неспакой, калі свет перажывае свае цяжкасці і хваробы, толькі ў Божым Слове і малітве мы можам адшукаць спакой і зразуменне падзей, якія прывялі да радаснай Пасхальнай раніцы.


На сёлетнія, так нечаканыя ў вонка
вым перажыванні Пасхальныя Святы жадаю, каб Змёртвыхпаўсталы Хрыстус, які ў сваёй міласэрнасці захацеў ісці разам з намі і спадарожнічаць нам да Дому Айца, праявіў да нас паўнату сваёй любячай прысутнасці ў тых абставінах, у якіх мы знаходзімся, і ў тым, што нас непакоіць. Няхай кожны з нас знойдзе час на тое, каб паглыбіцца ў духоўныя перажыванні і падзяліцца пасхальнай радасцю са сваім акружэннем. Святы Айцец Францішак нагадвае аб тым, што радасць хрысціяніна мае свае вытокі ў слуханні і прыняцці Добрай весткі аб Змёртвыхпастанні Езуса Хрыста. Жадаю шырока адкрытага сэрца на Евангелле, якое перамяняе наша жыццё, надае яму сапраўдны сэнс, напаўняе радасцю і вялікай надзеяй. Няхай Добрая Вестка аб смерці і Уваскрэсенні Хрыста вызначае напрамак нашых жыцця, працы і адносін з людзьмі. Няхай кожны дом будзе домам Божай радасці, сяброўства, добразычлівасці, дабрыні і святасці,

дзе не будуць успамінацца ніякія 
крыўды, а будзе панаваць любоў, якая ўсё прабачае і перамагае.


Бласлаўлёных велікодных святаў! 
Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

+ Антоні ДЗЯМ’ЯНКА,

біскуп Пінскі. Пасха, 2020.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *