Мы ўжо пісалі пра тое, што вайскоўцы Пінскага пагранічнага атраду з уласных сродкаў сабралі пэўную суму грашай, якую перадалі Пінскай цэнтральнай паліклініцы на барацьбу з каронавірусам.


Цяпер жа яны выказалі пажаданне падтрымаць медыкаў і маральна – далучыліся да флэшмобу, які ў Пінску распачалі выратавальнікі ГРАНС.


На пагранічных заставах і адзяленнях пагранкантролю ў пяці раёнах Берасцейшчыны пагранічнікі выказалі цёплыя словы падзякі і павагі пінскім медыкам, якія зараз знаходзяцца на перадавой у барацьбе з вірусам.



Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
Фота аўтара
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
