10.5 C
Пинск
Пятница, 26 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Общество

Пінскія адрасы Песняра

Гарадская дзіцячая бібліятэка імя Якуба Коласа прымала ўдзельнікаў міжрэгіянальнай канферэнцыі «Коласаўскія адрасы Радзімы: памятныя месцы, музеі, помнікі».

Пінскія адрасы ПесняраГрупа супрацоўнікаў дзяржаўнага літаратурнамемарыяльнага музея Якуба Коласа каля дома, дзе да Першай сусветнай вайны кватараваў настаўнік К.М.Міцкевіч.

Гэта стала знакавай культурнай падзеяй. Сёлета бібліятэка адзначае асаблівы юбілей: трыццаць гадоў таму па хадайніцтве гарвыканкама пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ёй было прысвоена імя класіка нацыянальнай літаратуры Якуба Коласа. Ганарова і адказна. З таго часу кніжныя справы ўстановы напоўнены святлом творчасці Песняра, чый лёс неаднаразова перасякаўся з Піншчынай. Вельмі прыемна, што з такой нагоды ў госці завіталі супрацоўнікі дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ў Мінску, а таксама ўнучка народнага паэта Беларусі Вера Данілаўна Міцкевіч. Яны пазнаёмілі прысутных з новымі асветніцкімі праектамі і выданнямі. Дарэчы, пэўны час у нас будзе экспанавацца вельмі змястоўная выстава «Наперадзе многа дарог і шмат далячынь», прысвечаная старонкам жыцця і творчасці Якуба Коласа. Прыведзены малавядомыя факты і фотаздымкі.

На сустэчу ў бібліятэку былі запрошаны настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, краязнаўцы і журналісты. Музычны настрой стварала выступленне спевака і кампазітара Віктара Мяцельскага, які выканаў свае песні, у тым ліку пакладзеныя на вершы Я.Коласа.

«Коласаўцы» наведалі мясціны, дзе жыў і працаваў тады яшчэ выкладчык трэцяга прыхадскога вучылішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, дзе сустрэў каханне, ажаніўся і дзе нарадзіўся яго першынец. Менавіта Даніла Канстанцінавіч у свой час стварыў і ўзначаліў дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Наш горад увайшоў у гісторыю гэтай вядомай сям’і. Дарэчы, на днях мінула 25 гадоў, як у верасні 1996-га, па завяшчанні Д.К.Міцкевіча, частка яго праха была развеяна на радзіме. Пасля Пінска навукоўцы накіраваліся ў літаратурнакраязнаўчы музей Я.Коласа ў вёсцы Пінкавічы. Яны ўпершыню здзейснілі такое падарожжа.

Набліжаецца 140-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа (1882-1956). Для Пінска гэта будзе двайны юбілей.

Споўніцца 110 гадоў знаходжання Я.Коласа ў сталіцы Палесся, якому ён прысвяціў нямала твораў. Між іншым менавіта ў Пінску былі напісаны першыя раздзелы велічнай паэмы «Новая зямля», а назіранні за жыццём края ўвайшлі ў аповесць «У глыбі Палесся» трылогіі «На ростанях». Цікава, што і мастацкі фільм па гэтых творах здымаўся там, дзе адбываліся сапраўдныя падзеі, адным з заснавальнікаў беларускага кіно лаўрэатам Сталінскай прэміі Уладзімірам Корш-Сабліным.

Аднак аб усім гэтым падрабязней пагаворым у наступным годзе.

Вячаслаў ІЛЬЯНКОЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

Похожие новости

В филиале «Женская консультация» УЗ «Пинский межрайонный родильный дом» открылся психологический кабинет «За жизнь»

pv

Всегда ли можно сделать так, как хочется?

pv

Урок мужества, посвященный годовщине аварии на ЧАЭС, прошел в Пинске

pv
ТГ канал