18.1 C
Пинск
Пятница, 3 мая, 2024
Пiнскi Веснiк
Пинщина в лицах

Ілля НОВАК: «Мае вырабы маюць душу»

Не злічыць, колькі разоў яму здзіўлена казалі: «Як чалавек, які не мае спецыяльнай адукацыі, змог так рэалізаваць сябе ў ганчарным промысле?» Дзясяткі найцікавейшых майстар-класаў, выстаў, конкурсаў, кірмашоў, пры гэтым Ілля Мікалаевіч заўважае, што ганчарныя і керамічныя вырабы, створаныя рукамі, нясуць у дом утульнасць, прыгажосць і адмысловы настрой. Малады чалавек працуе з глінай больш за дзесяць гадоў.

Ілля НОВАК: «Мае вырабы маюць душу»

Ілля Новак нарадзіўся ў Малоткавічах у сям’і педагогаў. Маці Святла­на Андрэеўна – настаўнік гуртковай працы ў Малоткавіцкай СШ, баць­ка Мікалай Мікалаевіч быў настаўнікам фізічнай куль­туры ў Малоткавіцкай спецыяльнай школе-інтэрнаце. Пасля сканчэн­ня Пінскага індустрыяльна-педагагічнага каледжа па спецыяльнасці «працоўнае навучанне і фізічная куль­тура» ў 2005 годзе малады чалавек прыйшоў на пра­цу ў Малоткавіцкую спе­цыяльную школу-інтэрнат настаўнікам фізічнай куль­туры.

Аднойчы ў час рабо­чай паездкі ў вёску Гарад­ная Столінскага раёна Ілля Мікалаевіч разам з калегай Вольгай Антановіч наведаў майстар-клас па ганчарнаму промыслу. Маладому чала­веку гэтая справа вельмі спа­дабалася, і, вярнуўшыся на працу, ён цвёрда вырашыў стварыць гурток ганчар­нага рамяства. Захаплен­не неардынарнага педаго­га падтрымаў дырэктар спе­цыяльнай школы-інтэрната Вячаслаў Рыгоравіч Ізотаў.

Пачыналася ўсё з сама­робнага драўлянага ганчар­нага круга, які дапамог Ілле Мікалаевічу набыць вопыт, вызначыцца з магчымасцямі дзяцей з інтэлектуальнай не­дастатковасцю. Зараз гэта су­часная майстэрня, дзе вырабляюць сіметрычныя дэталі на электрафікаваных ганчарных кругах і эксклюзіўныя рэчы ручной працы. Заняткі пра­водзяцца адзін раз на тыд­зень. У адной групе займа­юцца шэсць вучняў.

– Праца ў майстэрні даз­валяе развіць дробную ма­торыку і ўяўленне не толькі вучняў з лёгкай сту­пенню інтэлектуальнай недастатковасці, але і інвалідаў, – адзначае Ілля Новак.

Рабяты з задавальненнем займаюцца старадаўнім ра­мяством. Яны з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі рознага ўзроўня конкурсаў, выстаў.

– Кераміка – гэта не про­ста рэч, – расказвае Ілля Мікалаевіч. – Люблю яе за шматграннасць. Калі ты не змог «дамовіцца» з гэтым ма­тэрыялам, то ён будзе та­бе «помсціць». Было шмат разоў такое: стаўлю на аб­пал прыгожую рэч. Праз нейкі час дастаю выраб, а ён – з трэшчынамі… Тут ма­ла проста прытрымлівацца тэхналогіі, трэба адчу­ваць матэрыял і ўмець з ім размаўляць. Самае складанае – гэта не ідэя, а ўвасабленне яе ў матэрыяле. Гліна на са­май справе падатлівы матэ­рыял. Яна выдатна перадае тонкія фактуры, рэльефы. На яе, нібы на ліст паперы, я на­нашу свае ідэі і задумкі…

Ілля НОВАК: «Мае вырабы маюць душу» Ілля НОВАК: «Мае вырабы маюць душу» Ілля НОВАК: «Мае вырабы маюць душу» Ілля НОВАК: «Мае вырабы маюць душу» Ілля НОВАК: «Мае вырабы маюць душу» Ілля НОВАК: «Мае вырабы маюць душу» Ілля НОВАК: «Мае вырабы маюць душу» Ілля НОВАК: «Мае вырабы маюць душу» Ілля НОВАК: «Мае вырабы маюць душу» Ілля НОВАК: «Мае вырабы маюць душу» Ілля НОВАК: «Мае вырабы маюць душу» Ілля НОВАК: «Мае вырабы маюць душу»

Наступны этап, які выкон­вае майстар, – сушка і абпал.

– Гліна, забіраючы частку маёй энергіі і цяпла, набывае цікавыя формы, – дзеліцца сакрэтамі настаўнік. – По­тым пакрыццё глазурай. Многія вырабы праходзяць вы­прабавальны тэрмін, перш чым набыць канчатковы вы­гляд. Калі не ляжыць душа да той глінянай талерачкі, вярчу яе ў руках, думаю, што мож­на дабавіць, змяніць, каб по­тым уладальніку такая рэч прыносіла толькі станоўчыя эмоцыі. Таму і лічу, што мае рэчы маюць «душу».

Ілля НОВАК: «Мае вырабы маюць душу»
Ілля НОВАК: «Мае вырабы маюць душу» Ілля НОВАК: «Мае вырабы маюць душу» Ілля НОВАК: «Мае вырабы маюць душу» Ілля НОВАК: «Мае вырабы маюць душу» Ілля НОВАК: «Мае вырабы маюць душу» Ілля НОВАК: «Мае вырабы маюць душу» Ілля НОВАК: «Мае вырабы маюць душу»

Мая творчасць – гэта пра­ца без выхадных. Нават калі нічога не ствараеш рукамі, во­бразы, звязаныя з творчымі задумкамі, не пакідаюць. Але, нягледзячы на вядомыя мне цяжкасці, не сумняваўся ні хвіліны, чым мне займацца ў жыцці.

– Вашыя задумкі і планы? – пытаюся.

– Ідэй шмат, нават запісваю, каб не згубіліся… Гэта сюжэты для новых прац. Хацелася б рабіць больш вырабаў. Кераміка і мае вы­хаванцы – гэта маё жыццё і творчасць. Мне вельмі цяж­ка ўявіць сябе ў іншай сфе­ры. Таксама мяне натхня­юць цікавасць людзей да маіх вырабаў і добрыя водзывы. І, канечне, падтрымка сяброў і родных: яны радасныя та­му, што я займаюся любімай справай.

Таццяна ПАЛХОЎСКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

Похожие новости

Надежда Павловна Вечорко из агрогородка Жидче, которая 21 апреля отметила свое 95-летие

pv

Семья Сафонюк атмосфера любви и доверия

pv

Художники из Пинска завершили создание в Витебске первого в Беларуси эко-мурала

pv
ТГ канал