4.8 C
Пинск
Четверг, 9 мая, 2024
Пiнскi Веснiк
Помнить. Чтить. Не допустить

Мне снілася вайна

Наша страна неоднократно становилась ареной жесточайших войн. Самой кровопролитной оказалась Великая Отечественная, победа в которой достигнута ценой огромных потерь. В белорусской земле покоятся останки миллионов людей. Это не только погибшие на полях сражений, но и хладнокровно убитые немецкими оккупантами мирные граждане. Генеральной прокуратурой Республики Беларусь в апреле 2021 г. возбуждено и в настоящее время расследуется уголовное дело по фактам совершения нацистами, их соучастниками, преступными формированиями геноцида мирного населения на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны и послевоенный период.

Мне снілася вайна

В марте нынешнего года стартовал молодежный творческий конкурс Генеральной прокуратуры Республики Беларусь «Помнить. Чтить. Не допустить», приуроченный к Году мира и созидания, а также 80-летию с начала освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков.

Мне снілася вайнаАндрей БОГАТКО,
помощник Пинского межрайонного прокурора:
– Работа, которая сегодня ведется в рамках расследования уголовного дела о геноциде белорусского народа, становится еще более актуальной в свете международных событий.
После двух лет расследования уголовного дела Генеральной прокуратурой Республики Беларусь констатировано, что наша страна единственная в мире, которая подверглась всем известным формам геноцида.
Именно по этой причине, с целью сохранения исторической памяти в настоящее время органами прокуратуры в целом и Пинской межрайонной прокуратурой в частности планомерно проводится работа с детьми и молодежью, чтобы полученные знания остались в их сердцах и памяти. Главное, достучаться до них, чтобы они осознали, что такое нацизм и фашизм, и не допустили их проявлений.

Юные пинчане в своих работах поделились историями своих предков, их личных героев.

Мне снілася вайна…

Цёплы летні ранак. Травы зіхацяць ад расы, сонейка гуляе, але мне вельмі трывожна… Татку забралі ваяваць, мы з матулькай жывём у шалашы на хутары. Тут шмат людзей: усё сяло ўначы перабралася на градачку між балот, бо ў вёску прыйшлі немцы.

– Фронт прыйшоў да нас, – казалі жанчыны і з жахам глядзелі на шлях у бок сяла.

Страву варылі толькі ўдзень, калі сонейка добра свеціла, каб немцы толькі не ўгледзелі вогнішча. Варылі бульбу і суп з вераб’інага шчаўю. Болей нічога не было. Людзі адзін аднаго падтрымлівалі, дзяліліся апошнім. Кожную нядзельку ўсе збіраліся гуртом, маліліся, стаўшы на каленкі, глядзелі ў бок сяла. Там, на ўзгорку, стаяў наш праваслаўны храм і побач каталіцкая царква. Храм збудаваны з чырвонай цэглы, вельмі прыгожы. Людзей было шмат заўсёды. Калі фронт прыйшоў у сяло, застаўся толькі святар і некалькі старых людзей, – яны служылі адправу ў царкве.

 – Пакуль я жывы, не зыду з гэтага месца, – казаў святар.

Нядзельная раніца, звоняць званы; і старыя, і малыя просяць у Бога скарэйшага заканчэння вайны. Каб усе нашы таткі, дзяды прыйшлі з перамогай дадому. Маці  ўстрывожана, бачу – яе вочкі слязяцца, рукі дрыжаць, пытаю:

– Што такое здарылася?

– Ды збіраюся я ісці ў першую хатку, што з боку сяла: там соль на печцы стаіць у бляшанцы, гаспадыня распавядала “Калі хочаш, ідзі”, – кажа. Пайду я, дзеткі, Божачка дапаможа, вярнуся, каб толькі нямчуры не заўважылі.

Пацалавала нас і хуценька пайшла, мы сталі на каленкі і пачалі маліцца. Высокая жанчына прыгорбілася і хуценька пайшла, амаль пабегла. Вось ужо палова шляху, вось ужо адчыніла дзверы ў хатку, вяртаецца з бляшанкай у руках. А мы ўсё просім у Маці Божай, каб яна да балота дабегла. Матуля амаль дабегла, і тут – выбух, вельмі вялікі выбух; маці падае, падае ад страху, а мы бачым: наша царква ўзляцела ўверх, затым цемра, дым і чарната… Мамачка прыбегла, солі прынесла. Жанчыны кажуць: “Узарвалі немцы, значыць, будуць адступаць”. Са званіцы храма было відаць усё навокал вельмі далёка, вось і ўзарваў вораг, каб не пакінуць чырвонаармейцам. Жах, боль, слёзы ў вачах людзей. Перад узрывам святара вывелі сілком з храма, ён вельмі плакаў і маліўся, ледзь перажыў гэты жудасны ўчынак фашыстаў. У гэты дзень ксёндз выйшаў з касцела, які стаяў побач, і вельмі прасіў праваслаўнага святара да сябе. Ён казаў:

  – У нас адна зямля, адзін Бог, толькі молімся мы не аднолькава. А Бог нас пачуе.

Праваслаўны святар пагадзіўся, і з той пары, пакуль не пабудавалі  новы храм, у  адной царкве маліліся ўсе людзі нашай вёскі. Падыходзілі цалаваць крыж кожны да свайго святара; паважалі сваіх братоў і дружна жылі заўсёды.

–  Хай Божачка з нябёсаў нас аберагае, – прасіла старая кабета.

 Звоняць званы. Гучна, радасна, урачыста. Іх гукі запаўняюць усё навокал. Ад звону я расплюшчыла вочы. Як добра, што гэта толькі мой сон…

Але мая бабулька перажыла гэта наяве! Як добра, што жаху, болю, кровапралітных баёў мы не бачым зараз на роднай зямлі. Як добра, што цяпер у нас  няма вайны! Але як дрэнна, што людзі аддаляюцца, не падтрымліваюць адзін аднаго. У нашым жыцці не хапае той узаемавыручкі, што была некалі ў нашых бабуль, дзядуль. Якая іх ратавала. Маладое пакаленне хоча, каб было лепей, чым ёсць, але не заўсёды гатова нечым для гэтага ахвяраваць.

Многа гадоў прайшло, і на тым жа месцы нашы руплівыя, старанныя сяляне збудавалі копію ўзарванага храма, а  яго званы гучаць і цяпер.

Алiна ВЯЧОРКА,
вучанiца ДУА «Сярэдняя школа №16 г.Пiнска».

Весна 1945 года

Дневник войны, или Живая история военных лет

Навеки в памяти моей

Оставить комментарий

Похожие новости

В библиотеке колледжа прошло тематическое мероприятие ко Дню Хатынской трагедии

pv

В день памяти сожженных деревень митинг-реквием состоялся у мемориала в Любель-Поле

pv

Знак внимания и подарки – матерям, потерявшим сыновей

pv
ТГ канал