6 C
Пинск
Пятница, 26 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

У Пінску пакажуць спектакль купалаўскага тэатра “Радзіва “Прудок”

  20 ліпеня ў 19.00 у гарадскім цэнтры культуры і творчасці ў рамках гастрольнага тура «Палескія хронікі» адбудзецца паказ спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Радзіва «Прудок».



  Квіткі на спектакль ужо ў продажы. Iх можна набыць на сайце тэатру (http://kupalauski.by/teatr/to-buy-ticket/) або ў яго касах. Пастаноўка і ўнікальны тур Купалаўскага тэатра па Беларусі пройдуць пры падтрымцы кампаніі velcom | A1.



  Спектакль «Радзіва «Прудок» створаны па аднайменнай кнізе пісьменніка Андрэя Горвата. У ёй у фармаце мастацкіх facebook-дзённікаў аўтар распавядае пра свой пераезд з Мінска ў хату свайго дзеда, што ў вёсцы Прудок, пра вяртанне да каранёў і роднай зямлі.



  Прэм’ера пастаноўкі адбылася 16 мая 2018 года. У першыя ж месяцы яна замацавала за сабой званне самага прадаванага спектакля камернай сцэны Купалаўскага тэатра. Сёлета спектакль можна будзе ўбачыць і ў культурнай сталіцы Беларусі 2019 года – горадзе Пінску.



  Падрыхтавала Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
  Фота з сайта Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы

Оставить комментарий

Похожие новости

Пинск: волшебство искусства в сердце истории

pv

Мировые рок-хиты в исполнении концертного оркестра духовой и эстрадной музыки под управлением Михаила Агиевича

pv

“Парохонская ГДШИ: Участие в программе “В будущее с надеждой” – перспективы развития талантливых детей”

pv
ТГ канал