19.9 C
Пинск
Пятница, 3 мая, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

Таццяна КАСЦЮК: «Ткацтва – праца, блізкая да ювелірнага майстэрства»

Менавіта тут усім сваім наведвальнікам дапама­гаюць пазнаёміцца з сус­ветам народнай куль­туры, якую мы пачы­наем забываць. Нацыянальныя строі, выра­бы ручнога ткацтва, дэкаратыўныя пано – ча­го тут толькі не ўбачыш! Сувеніры, зробленыя рукамі майстроў Дома рамёстваў, сталі візітнай карткай Піншчыны.

Таццяна КАСЦЮК: «Ткацтва – праца, блізкая да ювелірнага майстэрства»

…З парога чуваць мерны стук драўляных кроснаў. Адразу ўспамінаеш радкі Максіма Багдановіча: «І тчэ, забыўшыся рука, заміж персідскага ўзора цвяток радзімы васілька». За­глядваю за дзверы, а там жанчына сапраўды тчэ палатно.

Таццяна КАСЦЮК: «Ткацтва – праца, блізкая да ювелірнага майстэрства» Таццяна КАСЦЮК: «Ткацтва – праца, блізкая да ювелірнага майстэрства»

Таццяна Касцюк пра­цуе майстрыхай па ткацтву ў раённым Доме рамёстваў не так даўно. Але гэтае майстэрства для яе не ў навінку. Тац­цяна Андрэеўна родам з вёскі Патапавічы, што ў Іванаўскім раёне. Маці, Марта Лукінічна, праца­вала паляводам у гаспа­дарцы, а калі прыходзіла сцюдзёная пара, асноўная праца перамяш­чалася ў хату. Доўгія зімовыя вечары жанчына праводзіла за кроснамі. Раней такія станкі стаялі ў кожнай хаце. Таццяна дапамагала маці, такім чынам і сама асвоіла гэ­тае майстэрства. Пазней дзяўчына выйшла замуж і пераехала ў Пінск, дзе працавала на фабрыцы мастацкіх вырабаў. А калі пакінула работу па пры­чыне пенсійнага ўзросту, то не стала сядзець склаўшы рукі. Таццяне Андрэеўне прапанавалі месца майстрыхі па ткацтву ў раённым Доме рамёстваў.

Таццяна КАСЦЮК: «Ткацтва – праца, блізкая да ювелірнага майстэрства»

– Ткацтва – зася­роджаная, старанная праца, – дзеліцца мая субяседніца. – На выраб адной рэчы затрачваю некалькі гадзін, а то і цэ­лы дзень. Пакуль толькі кросны ніткамі заправіш, паспееш стаміцца. Пра­ца, блізкая да ювелірнага майстэрства.

Тканыя ходнікі, сурвэткі, паясы, рушнікі – гэта гармонія і натураль­насць, некрыклівая пры­гажосць, што асабліва падабаецца пінчукам.

– Усё сваё жыццё прысвяціла народнаму ткацтву і ні разу аб гэ­тым не пашкадавала, – прызнаецца майстар.

У рамках рэалізацыі праекта па грамадзянска-патрыятычнаму выхаван­ню «Спадчына продкаў» Таццяна Андрэеўна на сваіх занятках знаёміць дзяцей з ткацтвам і праводзіць майстар-кла­сы.

Таццяна КАСЦЮК: «Ткацтва – праца, блізкая да ювелірнага майстэрства»

– Сучасных дзе­так цяжка зацягнуць за парты, – дзеліцца мая субяседніца. – Дру­гая справа – даць маг­чымасць самастойна зрабіць якую-небудзь рэч. Няхай самі выткуць ручнік або льняную сур­вэтку – уражанні новыя і незвычайныя, – адзна­чае Таццяна Андрэеўна. – Важна, не толькі тое, што тут яны знаёмяцца з ткацтвам, але і разам з гэтым пранікаюць у та­емны свет палескіх тра­дыцый і абрадаў.

Яшчэ гадоў дзесяць таму прадметы з на­цыянальным калары­там куплялі ў асноўным адпраўляючыся за мяжу, цяпер усё па-іншаму: на­бываюць тканыя рэчы для дома…

Таццяна КАСЦЮК: «Ткацтва – праца, блізкая да ювелірнага майстэрства»

Раней, напрыклад, як толькі дзяўчынка пачы­нала даставаць ножкамі да педаляў кроснаў, яе вучылі ткацтву.

– Лічыце, гэта про­ста ромбікі? – пытаец­ца Таццяна Касцюк, раз­гортваючы тканы ручнік. – Гэта сімвал поспеху і ўрадлівасці.

Таццяна КАСЦЮК: «Ткацтва – праца, блізкая да ювелірнага майстэрства» Таццяна КАСЦЮК: «Ткацтва – праца, блізкая да ювелірнага майстэрства» Таццяна КАСЦЮК: «Ткацтва – праца, блізкая да ювелірнага майстэрства»

Ручнік для славян – рэч сакральная, паколькі суправаджае чалавека ўсё яго жыццё. Спрадвеку ў народзе існавала глыбо­кая вера ў цудадзейныя сілы ручніка, якія пры­носяць шчасце, здароўе, дабрабыт. У ручнікі заварочвалі нованароджаных дзяцей, іх дарылі на вяселлі маладым, на іх выносілі каравай гасцям. Бялюткія «набажнікі» (ручнікі, якімі абрамлялі іконы) увогуле лічыліся «лесвіцамі ў неба». На­шы продкі верылі, што па іх анёлы спускаюцца з нябёсаў да людзей.

Таццяна КАСЦЮК: «Ткацтва – праца, блізкая да ювелірнага майстэрства» Таццяна КАСЦЮК: «Ткацтва – праца, блізкая да ювелірнага майстэрства» Таццяна КАСЦЮК: «Ткацтва – праца, блізкая да ювелірнага майстэрства»

Таццяна ПАЛХОЎСКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

Похожие новости

Танцевальный коллектив «Стрекоза» отметил свое десятилетие ярким творческим концертом

pv

С 27 апреля по 3 мая в учреждениях культуры Пинского района пройдут культурные события

pv

Пинск: волшебство искусства в сердце истории

pv
ТГ канал