18.1 C
Пинск
Пятница, 3 мая, 2024
Пiнскi Веснiк
Актуально Культура

 “Шчэдрык, шчэдрык, шчэдрывочка”, або Як у Мерчыцах святкавалі “шчодрыкі”.

З 13 на 14 студзеня адзначаецца Новы год па старому стылю, або “шчодрыкі”. З гэтым днём звязваюцца святочныя забароны, павер’і і варажба, а таксама розныя прыкметы. Мясцовая моладзь абходзіла з песнямі хаты, у якіх праслаўляла гаспадароў і іх дзяцей, жадала дабрабыту.

 “Шчэдрык, шчэдрык, шчэдрывочка”, або Як у Мерчыцах святкавалі “шчодрыкі”.

У вёсцы Мерчыцы намаганнямі супрацоўнікаў Мерчыцкага Цэнтра традыцыйнай культуры і побыту “Спадчына Палесся” прайшло святкаванне “Шчодрыкаў”.

 “Шчэдрык, шчэдрык, шчэдрывочка”, або Як у Мерчыцах святкавалі “шчодрыкі”.  “Шчэдрык, шчэдрык, шчэдрывочка”, або Як у Мерчыцах святкавалі “шчодрыкі”.  “Шчэдрык, шчэдрык, шчэдрывочка”, або Як у Мерчыцах святкавалі “шчодрыкі”.

На мерапрыемстве наладзілі гульню “ваджэнне казы”. Для гэтага выбралі самага кемлівага з мужчын, якога апранулі ў вывернуты кажух. Твар вымазалі сажаю; на галаву адзелі шапку, да якой прымацаваны рогі, сплеценыя з лазы ці саломы. У завяршэнне ўбору мужчыне далі ў рукі вупражную  дугу – на яе ён вярхом, і  “каза” гатова.

Неад’емнымі спадарожнікамі “казы” з’яўляюцца “дзед”, “важачы”, “цыганкі” і “музыкі”.

 “Шчэдрык, шчэдрык, шчэдрывочка”, або Як у Мерчыцах святкавалі “шчодрыкі”.  “Шчэдрык, шчэдрык, шчэдрывочка”, або Як у Мерчыцах святкавалі “шчодрыкі”.  “Шчэдрык, шчэдрык, шчэдрывочка”, або Як у Мерчыцах святкавалі “шчодрыкі”.  “Шчэдрык, шчэдрык, шчэдрывочка”, або Як у Мерчыцах святкавалі “шчодрыкі”.

“Дзедам” выбралі мужчыну, здольнага выконваць гэтую ролю. На ім старая парваная вопратка. “Дзед” займае гаспадароў у час паказу “казы” вясёлай размовай, жартамі і частуе іх “нюхальным тытунём”. Для гэтай мэты стары мае сваю табакерку, напоўненую попелам. Ад такога “пачастунку” гаспадар, зразумела, заўсёды адмаўляецца, прычым у знак удзячнасці стараецца падпаліць бараду “дзеду”, што яму часта ўдаецца. Дарэчы, за такі выбрык “дзед” не злуецца, выходзячы з хаты, прывязвае сабе другі шматок пянькі замест згарэлай барады.

 “Шчэдрык, шчэдрык, шчэдрывочка”, або Як у Мерчыцах святкавалі “шчодрыкі”.  “Шчэдрык, шчэдрык, шчэдрывочка”, або Як у Мерчыцах святкавалі “шчодрыкі”.  “Шчэдрык, шчэдрык, шчэдрывочка”, або Як у Мерчыцах святкавалі “шчодрыкі”.  “Шчэдрык, шчэдрык, шчэдрывочка”, або Як у Мерчыцах святкавалі “шчодрыкі”.

Іншыя ўдзельнікі свята прыбраліся “цыганкамі”. Для гэтага яны апрануліся ў паношаныя, жаночыя сукенкі. Іх абавязак – варажыць або адгадваць будучыню.

Следам крочаць “важачы”, “музыкі” і моладзь у натуральным сваім выглядзе. Увесь гэты гурт пачынае “вандроўку” з канца ў канец вёскі, прычым без папярэдняга запытання: “Можно нам, хозяін, пошчодроваты” – ніхто не заходзіць у хату.

 “Шчэдрык, шчэдрык, шчэдрывочка”, або Як у Мерчыцах святкавалі “шчодрыкі”.  “Шчэдрык, шчэдрык, шчэдрывочка”, або Як у Мерчыцах святкавалі “шчодрыкі”.  “Шчэдрык, шчэдрык, шчэдрывочка”, або Як у Мерчыцах святкавалі “шчодрыкі”.  “Шчэдрык, шчэдрык, шчэдрывочка”, або Як у Мерчыцах святкавалі “шчодрыкі”.

Атрымаўшы дазвол, усе заходзяць у хату і пад аднастайны танец “казы” пачынаюць весела спяваць наступную песню:

Шчэдрык, шчэдрык, шчэдрывочка,

Стала собі шчэбэтаты,

Господара выклікаты:

Выйды, выйды, господару,

Подывыса на кошару, ­­­-

Там овэчкы покотылысь,

А ягнічкы народылысь.

В тэбэ товар увісь хорошый,

Будэш маты мірку грошэй,

Хоч нэ грошы, то полова,

В тэбэ жінка чорноброва.

Шчэдрык, шчэдрык, шчэдрывочка.

 “Шчэдрык, шчэдрык, шчэдрывочка”, або Як у Мерчыцах святкавалі “шчодрыкі”.

З такімі песнямі музыкі хадзілі ад адной хаты да другой. Абрад і песні былі накіраваныя на садзейнічанне ўрадлівасці зямлі і лепшай долі чалавека. Сяляне сустракалі “шчодрыкаў” з яйкамі, салам, пірагамі і гарэлкаю.

Таццяна Палхоўская.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

Похожие новости

В Оснежицах чествовали тружеников района

pv

Первомайский велопробег под девизом «За мир и созидательный труд!» открыл велосезон в Пинск

pv

В преддверии первомаяв Пинском районе открыли обновленную доску почета

pv
ТГ канал