Горад рыхтуецца да святкавання 920-годдзя Пінска, і бібліятэка не засталася ў баку. Да таго ж новы кветнік выканалі ў выглядзе кнігі менавіта да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Задумка экспазіцыі належыць дырэктару гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Дзіне Анатольеўне Лагодзіч. З гэтай ідэяй яна звярнулася ў РГА «Белая Русь», офіс якога знаходзіцца ў самой бібліятэцы. Старшыня аб’яднання Віктар Паўлавіч Бруцкі адгукнуўся на просьбу дапамагчы. У выніку зараз кветнік радуе вока гараджан.
Кветнік уяўляе сабой кнігу, на «старонках» якой красуюцца каляровыя жывыя кветкі. Яны быццам запрашаюць зайсці ў бібліятэку, разгарнуць кнігу і акунуцца ў маляўнічы свет чароўных гісторый.
Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
Фота аўтара
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
