На працягу апошніх сямнаццаці гадоў стала традыцыяй 21 лютага адзначаць Дзень роднай мовы.
Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі. Не існуе ніводнага народа без мовы, а мовы без яе носьбіта. Гэтае свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак і захаваць моўную разнастайнасць.
На жаль, зараз адбываецца так, што насельніцтва больш размаўляе на рускай мове, чым на роднай беларускай.
Каб захаваць сваю родную мову, яе патрэбна вывучаць. А ці ведаеце вы беларускую мову? Пачынаючы з гэтага нумара «ПВ» будзе друкаваць невялікія слоўнічкі беларускіх слоў, многія з якіх даўно сышлі з актыўнага ўжывання, а некаторыя — нават з літаратурнай мовы.
Вывучаем мову разам
Гарбата — чай.
Затузацца — устать.
Чарніца — монашка.
Мутарна (моташна) — тоскливо.
Прастакутнік — прямоугольник.
Кісліна — кислота.
Кляштар — монастырь.
Дойлід — архитектор.
Печыва — печенье.
Палясоўшчык — лесник.
Каморнік — землемер.
Балонка — страница в книге.
Адродак — наследник.
Катрынка — шарманка.
Ровар — велосипед.
Люстэрка — зеркало.
Падрыхтавала Ірына ДЗЕНІСОВІЧ