Юбілей: 25 гадоў працы ў загсе

Юбілей: 25 гадоў працы ў загсе
13 Июля 2017
  На працягу дваццаці пяці гадоў Ірына Уладзіміраўна Рагозіна працуе ў загсе.

  Сама Ірына Уладзіміраўна ўраджэнка Украіны. Вучылася ў Харкаўскім інжынерна-эканамічным інстытуце на эканаміста і планавала працаваць у вылічальным цэнтры. Тады толькі пачалі ўкараняць тэхніку ў шырокі ўжытак. Ды толькі лёс яе склаўся па-іншаму. Будучы яшчэ студэнткай, яна выйшла замуж за ваеннага і пасля вучобы адправілася на яго радзіму — у Пінск.

  Калі пачала шукаць сабе працу, звярнулася ў мясцовы гарвыканкам, дзе ёй прапанавалі пасаду інспектара ў загсе. Ірына Уладзіміраўна пагадзілася і 1 ліпеня 1992 года прыступіла да сваіх абавязкаў. Пазней І.У.Рагозіна вучылася на юрыста ў Брэсце, каб цалкам разумець усе тонкасці працы.

  У 2004 годзе яна стала галоўным спецыялістам, а ў 2011-м — намеснікам начальніка аддзела загса. У пачатку кар`еры І.У.Рагозінай у загсе ўсё было па прынцыпу ўзаемазамяняльнасці. Яна паспрабавала сябе на ўсіх чатырох участках: рэгістрацыя нараджэння, рэгістрацыя шлюбу, выдача справак, паўторных пасведчанняў, а таксама на чацвёртым участку — пошце, дзе патрэбна праглядаць усе надыходзячыя ў загс лісты і адказваць на іх. Раней кожны квартал работнікі пераходзілі з аднаго ўчастка на другі, за год праходзілі ўвесь цыкл. Зараз жа кожны работнік адказвае непасрэдна толькі за свой участак.

  У той перыяд яшчэ не было такой тэхнічнай падтрымкі і ўсю дакументацыю патрэбна было весьці ўручную. Гэта скрупулёзная праца і мала каму даспадобы. Але Ірына Уладзіміраўна адна з тых, каму ўсё ж такі гэта падабаецца. Падабаецца жанчыне і тое, што кожны дзень прыходзяць новыя, розныя людзі. Сумаваць няма часу.

  Чвэрць стагоддзя — гэта нямала. За гэты час Ірына Уладзіміраўна для сябе вызначыла — заўжды важна зразумець чалавека і дапамагчы яму. Да таго ж яна па-дзялілася, што на такой рабоце патрэбна любіць людзей. На пытанне, як жанчына спраўляецца з дрэнным настроем, атрыманным падчас працы, яна адказвае, што не бывае двух «дрэнных» людзей запар. Пасля таго, хто яго сапсуе, абавязкова прыйдзе хтосьці, хто падніме настрой.

  Былі і сумныя выпадкі ў практыцы І.У.Рагозінай. Яна памятае, як аднаго разу вяла рэгістрацыю шлюбу. Гэта была субота. А ўжо ў аўторак маладыя прыйшлі разводзіцца — самі сумленна прызналіся, што не змаглі падзяліць вясельныя падарункі.
Падчас гутаркі Ірына Уладзіміраўна распавяла, што ўжо лёгка адрознівае, калі людзі прыхо-дзяць з шчырым жаданнем 
парадніцца, а калі не зусім.

  Яе радуе, што за такі доўгі час не было ў яе практыцы ніводнага выпадку, калі б хтосьці адказаў «не». Але было так, калі ўжо падавалі дакументы (а гэта звычайна робіцца за тыдзень да вяселля), а на саму рэгістрацыю не прыходзілі.
Сваю першую рэгістрацыю яна памятае і зараз. У Пінскім загсе ёсць традыцыя: не чытаць тэкст, а вучыць яго на памяць. Перад сваёй першай рэгістрацыяй жанчына вельмі хвалявалася, але ўсё прайшло добра — тэкст не забыла. Толькі вось каленкі ад хвалявання дрыжалі так, што не заўважыць такое было цяжка.

  Галоўнае, што Ірына Уладзіміраўна набыла за час працы, — цярпенне. Гэта неад’емная рыса ў рабоце з людзьмі.
І самае галоўнае — Ірыне Уладзіміраўне яе праца прыносіць задавальнне.

  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
  Фота Вячаслава ІЛЬЯНКОВА
просмотров: 359, комментариев: 0
Короткая ссылка на новость: http://p-v.by/~ASx11

  
 



Главные новости

Популярные новости

 

       Свежий номер газеты  

  


     


       
-1200h1800_1_270193_300x0_mc.jpg


Анекдот дня