7.8 C
Пинск
Суббота, 27 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Общество

Выстава «Праекты ў асобах» адкрылася ў Пінску

  На днях на пляцоўцы Музея Беларускага Палесся адкрылася выстава «Праекты ў асобах». На ёй экспануюцца 27 распрацовак, якія рэалізаваны ў Беларусі з дапамогай Еўрапейскага Саюза. Яны закранаюць важныя экалагічныя, эканамічныя і сацыяльныя тэмы. Гэта ахова навакольнага асяроддзя, рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, укараненне энергазберагальных тэхналогій, развіццё сельскіх тэрыторый і падтрымка прадпрымальніцтва, дапамога падапечным Беларускага дзіцячага хоспіса і жанчынам, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, пытанні па еўрапейскім падыходзе ў адукацыі і навуцы, захаванне гістарычных і культурных традыцый.

  На выставе прадстаўлены фотаработы Юліі Мацкевіч, якая здзейсніла падарожжа працягласцю больш за 3000 кіламетраў, каб сфатаграфаваць усіх сваіх герояў. Фотаработы экспануюцца на двухбаковых стэндах, дзе з аднаго боку паказаны герой праекта і яго гісторыя, а з другога — інфаграфіка, на якой змешчаны звесткі аб праектах. Фотовыстава зараз падарожнічае па Беларусі.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама Валянціна Кулак выказала падзяку арганізатарам  за тое, што яны абралі менавіта Пінск для правядзення выставы. Сярод аўтараў праектаў, на жаль, не было нашых землякоў.


 
 — Пінчане не праяўляюць належнай актыўнасці ў праектах Еўрасаюза, — адзначыла В.М.Кулак. — Але я ўпэўнена, што ў будучым яны, аднак, пастараюцца распрацаваць патрэбныя і цікавыя праекты, у якіх змогуць праявіць свае веды.

  Галоўная мэта выставы — давесці да мясцовых жыхароў ідэю аб тым, што калі ў каго ёсць пэўныя думкі, якія хацелася б ажыццявіць, то конкурсы і супрацоўніцтва з Еўрасаюзам — гэта выдатнае рашэнне задуманага.

  «Праекты ў асобах» шмат падарожнічаюць па Беларусі. У тых гарадах, дзе прайшла выстава, праекты атрымалі водгукі ад жыхароў і мясцовай улады. Менавіта таму арганізатары лічаць, што важна расказаць пра гэтыя праекты і ў Пінску.


Галіна Верамейчык

  У адкрыцці выставы прынялі ўдзел каардынатары з Мінска: Галіна Верамейчык (з праектамі «Адукацыя адчыняе дзверы» і «Жывая гісторыя майго краю»), а таксама Дзмітрый Буронкін (з праектам «Прасоўванне энергазберагальных тэхналогій і аднаўляльных крыніц энергіі на мясцовым узроўні»). Быў на адкрыцці і прадстаўнік Столінскага раёна Віктар Велясніцкі (на фота знізу), які прадстаўляў праект свайго земляка «Агародніцкая сетка па эксперыментаванні, абмену і распаўсюджванні інфармацыі».


  Вось што паведаміў дырэктар фонда «Цэнтр падтрымкі сельскага развіцця і прадпрымальніцтва Столінскага раёна»:

— Людзі прапануюць свае ідэі, а мы, калі гэта магчыма ажыццявіць, працуем з імі. Напрыклад, у вёсцы Велямічы была ўкаранёна тэхналогія вырошчвання брокалі. А ў Альшанах, Мачулі і тых жа Велямічах пачалі выкарыстоўваць металакаркасныя цяпліцы замест драўляных.

  Такія ж ці падобныя праекты, можна сцвяржаць, пад сілу і пінскім своеасаблівым рацыяналізатарам, якіх падтрымлівае Еўрасаюз.

  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ.
  Фота Ганны ВЯРЭНІЧ

Оставить комментарий

Похожие новости

В филиале «Женская консультация» УЗ «Пинский межрайонный родильный дом» открылся психологический кабинет «За жизнь»

pv

Всегда ли можно сделать так, как хочется?

pv

Урок мужества, посвященный годовщине аварии на ЧАЭС, прошел в Пинске

pv
ТГ канал