6 C
Пинск
Пятница, 26 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Общество

Пад зоркай Караткевіча

Бібліятэчны лістапад накіраваны на папулярызацыю беларускай нацыянальнай літаратуры і праходзіць пад назвай «Маіх радкоў няма без Беларусі». З 23 па 29 лістапада ў публічных бібліятэках горада ў рамках месячніка — тэматычны тыдзень «Уладзімір Караткевіч: Быў. Ёсць. Буду», які прымеркаваны да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.


Уладзімір Караткевіч (1930-1984) – адна з найбольш яскравых асоб беларускай культуры XX стагоддзя. Ён першым сярод нашых літаратурных творцаў пачаў пісаць у жанры гістарычнага дэтэктыва.


На працягу тыдня ва ўсіх бібліятэках будуць прадстаўлены кніжныя выставы «Знаток сівых легенд». Матэрыялы пазнаёмяць з жыццём і багатай літаратурнай спадчынай Уладзіміра Караткевіча. Да ўвагі чытачоў прапанавана класіка аўтара: «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха» і іншыя творы ў розных выданнях, а таксама паэтычныя зборнікі. Дарэчы, яго вершы – лірычныя, філасофскія, патрыятычныя — нават больш вартыя мастацкай адзнакі, чым проза. Менавіта ў дзень нараджэння пісьменніка, 26 лістапада, у бібліятэцы-філіяле № 7 пройдзе літаратурны партрэт-агляд «На Беларусі Караткевіч жыве», інфармуе галоўны бібліятэкар аддзела маркетынгу Жана Лемяшэўская.


Абставіны, якія склаліся ў апошні час, вымусілі нас змяніць свае звычкі і адмяніць планы, у тым ліку тыя, што тычацца культурнага жыцця. Застаецца спадзявацца, што, прайшоўшы праз гэты балючы вопыт, мы станем больш шанаваць зносіны адзін з адным і сустрэчы з мастацтвам. Цяпер жа шмат залежыць ад ўзгодненай адказнасці і вытрымкі з нашага боку. Пры любых абставінах будзем заставацца людзьмі культурнымі. У такія моманты заўсёды на дапамогу прыходзяць кнігі. Напэўна, ёсць творы, знаёмства з якімі вы адкладвалі на потым. Зараз з’явілася магчымасць узяцца за іх. З прыгодніцкімі сюжэтамі Караткевіча час бяжыць хутка. Прыходзьце за кнігамі ў бібліятэкі! Яны працуюць у звычайным рэжыме. Толькі не забывайце пра антывірусны этыкет.

Вячаслаў ІЛЬЯНКОЎ

Оставить комментарий

Похожие новости

Пинский ОСВОД подвел итоги работы за год

pv

Торжественное чествование лауреатов “Человек года Брестчины” в горисполкоме: подведены итоги 2023 года

pv

Специалист предупредила, в каких дарах леса на Пинщине могут «зашкаливать» показатели цезия-137

pv
ТГ канал