0.5 C
Пинск
Воскресенье, 24 ноября, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

Польскі пісьменнік прэзентаваў у Пінску свае кнігі

На мінулым тыдні Пінск, а менавіта гарадскую дзіцячую бібліятэку, наведаў дзіцячы польскі пісьменнік Павел Берансевіч.




Пачаў госць размову са школьнікамі з гутаркі пра тое, чаму дзеці сталі менш чытаць і наколькі ўсё ж такі важна гэта рабіць. У зале знайшлося шмат хлопчыкаў і дзяўчынак, якіх захапляе чытанне. Сустрэча адбывалася ў рамках прэзентацыі кніг польскага госця. Але гэта было арганізавана незвычайна: аўтар не проста распавядаў пра герояў сваіх твораў – ён запрасіў з залы дзяўчынку Сафію (вучаніца трэццяга класа сярэдняй школы №3), дастаў з сумкі лялечныя філіжанкі і пачаў гутарку. Крыху распавёў пра змест кніг, задаў некалькі пытанняў і запрапанаваў знайсці адказы на іх, прачытаўшы творы.

Презентацыя кніг прайшла ў форме дыялогу з дзяўчынкай. Павел Берансевіч крыху распавядаў, а затым цікавіўся меркаваннем субяседніцы пра створаную ў творы сітуацыю.


Гаварылі і на іншыя тэмы. Маленькія пінчукі выявіліся дапытлівымі слухачамі. Ім былі цікавыя не толькі кнігі, але і сам аўтар. Як даўно ён піша? Ці толькі для дзяцей? Чым займаўся, перш чым звязаць жыццё з пісьменніцкім лёсам? Колькі кніг ужо напісаў?



 Я ніколі не задумваўся над тым, чаму менавіта для дзяцей пішу, – разважае пісьменнік. – Мне гэта падабаецца. Я намагаюся сур’ёзна ставіцца да сваіх чытачоў. Лічу, што ў кнігах для падлеткаў патрэбна не адказваць на пытанні, а задаваць іх. Тады дзеці пачынаюць разважаць, самастойна цікавіцца тымі ці іншымі момантамі.


Дарэчы, сустрэча – гэта вынік даўняшняга супрацоўніцтва Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце з пінскай цэнтралізаваннай гарадской бібліятэчнай сістэмай. На развітанне Павел Берансевіч падарыў дзіцячай бібліятэцы свае кнігі.

Ірына ДЗЕНІСОВІЧ

Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости

Светлана Ноздрин-Плотницкая: «Все мои предки с Полесья»

pv

Любителей музыки ждут прекрасные вечера

pv

Крэатыўныя «Каласавіны», ці Усё, што ні робіцца, да лепшага

pv

Вы не можете скопировать содержимое этой страницы

ТГ канал