Польскі пісьменнік прэзентаваў у Пінску свае кнігі

Польскі пісьменнік прэзентаваў у Пінску свае кнігі
7 Декабря 2019
На мінулым тыдні Пінск, а менавіта гарадскую дзіцячую бібліятэку, наведаў дзіцячы польскі пісьменнік Павел Берансевіч.



Пачаў госць размову са школьнікамі з гутаркі пра тое, чаму дзеці сталі менш чытаць і наколькі ўсё ж такі важна гэта рабіць. У зале знайшлося шмат хлопчыкаў і дзяўчынак, якіх захапляе чытанне. Сустрэча адбывалася ў рамках прэзентацыі кніг польскага госця. Але гэта было арганізавана незвычайна: аўтар не проста распавядаў пра герояў сваіх твораў - ён запрасіў з залы дзяўчынку Сафію (вучаніца трэццяга класа сярэдняй школы №3), дастаў з сумкі лялечныя філіжанкі і пачаў гутарку. Крыху распавёў пра змест кніг, задаў некалькі пытанняў і запрапанаваў знайсці адказы на іх, прачытаўшы творы.

Презентацыя кніг прайшла ў форме дыялогу з дзяўчынкай. Павел Берансевіч крыху распавядаў, а затым цікавіўся меркаваннем субяседніцы пра створаную ў творы сітуацыю.

Гаварылі і на іншыя тэмы. Маленькія пінчукі выявіліся дапытлівымі слухачамі. Ім былі цікавыя не толькі кнігі, але і сам аўтар. Як даўно ён піша? Ці толькі для дзяцей? Чым займаўся, перш чым звязаць жыццё з пісьменніцкім лёсам? Колькі кніг ужо напісаў?



- Я ніколі не задумваўся над тым, чаму менавіта для дзяцей пішу, - разважае пісьменнік. - Мне гэта падабаецца. Я намагаюся сур’ёзна ставіцца да сваіх чытачоў. Лічу, што ў кнігах для падлеткаў патрэбна не адказваць на пытанні, а задаваць іх. Тады дзеці пачынаюць разважаць, самастойна цікавіцца тымі ці іншымі момантамі.

Дарэчы, сустрэча - гэта вынік даўняшняга супрацоўніцтва Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце з пінскай цэнтралізаваннай гарадской бібліятэчнай сістэмай. На развітанне Павел Берансевіч падарыў дзіцячай бібліятэцы свае кнігі.

Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
Фота аўтара
просмотров: 311, комментариев: 0
Короткая ссылка на новость: http://p-v.by/~TVGn8

  
 



banner_3.png


Главные новости

Популярные новости

 


 
     

 


фотоконкурс.jpg


Анекдот дня