Старадаўні абрад у гістарычнай частцы вёскі,
ці Як Велікодныя веснавыя карагоды прывабілі ў Пінкавічы вандроўніка
Адзначу, што правядзенне гэтага мерапрыемства набывае ўсё большы размах.
Раённы аддзел культуры ладзіць яго на даволі высокім узроўні, і якасць правядзення фэсту з кожным годам узрастае.
Невыпадкова месцам для правядзення свята абрана пляцоўка ля народнага літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа.
Менавіта адсюль мясцовыя жанкі пачыналі праганяць, “праважаць зыму”.
Думаецца, што не мог не назіраць за гэтым дзействам малады класік, калі у 1904-1906 г. працаваў настаўнікам Пінкавіцкага народнага вучылішча. Тым больш, што ён збіраў і вывучаў фальклор.
А дзякуючы музею цяпер тут не проста гістарычная частка, а гісторыка-культурны цэнтр вёскі.
Таму ў гэты дзень гасцям- падарожнікам выпадае выгадны шанс:
- па-першае, паглядзець канцэрт з удзелам лепшых фальклорных калектываў рэгіёна;
- па-другое, стаць удзельнікам унікальнага абраду;
- па-трэцяе, удзельнічаць у майстар-класах майстроў народных рамёстваў і набыць іх вырабы;
- па-чацвёртае, наведаць экспазіцыі культурнага брэнда раёна – народнага літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа.
Што і зрабілі нашы “госці-авантурысты” з Мінска.
Як жа ім пашанцавала!
Каб не перашкаджаць канцэртнай праграме, наш фальклорны калектыў “Крыніцы” сустракаў іх хлебам-соллю і сваімі музычнымі гасцінцамі яшчэ ў пачатку вуліцы Школьнай.
Затым супрацоўнікі цэнтра творчасці частавалі іх смачнымі булкамі-пірагамі з малаком ды гарбатай з палескіх зёлак.
Да іх далучыліся і турысты-індывідуалы з падмаскоўных Хімак.
Дзякуй Богу, усё ва ўсіх атрымалася: і ў гаспадароў, і ў гасцей.
І я там была, і вам пра ўсё распавяла. А вы на вус матайце, ды да нас прыязджайце.
Жанна Верыч,
метадыст цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Пінскага раёна.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
