6 C
Пинск
Пятница, 26 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

Хор народнай песні «Лецейка»

  Хор народнай песні «Лецейка» створаны ў верасні 1997 года настаўнікам музыкі сярэдняй школы №3 А.М.Самкевічам, які і зараз з’яўляецца яго кіраўніком.

 Анатоль Мікалаевіч сваю педагагічную дзейнасць пачаў у вышэйназванай школе ў 1995 годзе. За гэты час праявіў сябе як кампетэнтны спецыяліст, які творча падыходзіць да рабочага працэсу, валодае ведамі тэарэтычных і практычных асноў выкладання музыкі. 

  Прымаючы ўдзел у канцэртных праграмах рознага ўзроўню, яго вучні набываюць уменне паказаць сябе гледачу, навыкі добрага тону і эстэтычнага густу. Высокі змястоўны і мастацкі ўзровень выступленняў – гэта вынік індывідуальнага падыходу да кожнага ўдзельніка калектыву, жаданне настаўніка разглядзець і развіць яго талент.

  Вялікую ўвагу Анатоль Мікалаевіч надае выхаванню нацыянальнай самасвядомасці,  любові да беларускага слова, культуры, традыцый, да роднай зямлі. Заўсёды тактоўны, працалюбівы, добразычлівы і сумленны, ён ініцыятар мерапрыемстваў мастацкай накіраванасці ў школе. Настаўнік карыстаецца аўтарытэтам і павагай сярод калег.

  За гады творчай працы ён здолеў стварыць выдатны калектыў. Удзельнікі хору вывучаюць багатую народную спадчыну палешукоў, займаюцца зборам аўтэнтычнага песеннага матэрыялу Палескага рэгіёну і выкарыстоўваюць гэтыя здабыткі ў практычнай дзейнасці.

  Рэпертуар хора складаецца не толькі з песень Палескага рэгіёна, але і ўвогуле з беларускіх народных кампазіцый.

  Праграма канцэртнай дзейнасці калектыву сфарміравана на аўтэнтычным песенным матэрыяле палешукоў. Штогод у рэпертуары з’яўляюцца новыя песні. Сцэнічная практыка – самы любімы занятак усіх навучэнцаў калектыву: гэта рэпетыцыі, канцэрты, конкурсныя выступленні. Любое выступленне перад публікай не толькі стымул для творчага росту ўдзельнікаў хора, але і магчымасць пазнаёміцца з іншымі калектывамі. 

  Хор народнай песні «Лецейка» актыўна ўдзельнічае ў грамадска-культурным жыцці Пінска і вобласці. За выдатныя выступленні на розных мерапрыемствах  мае падзякі, дыпломы, граматы. Ён дыпламант гарадскіх, абласных конкурсаў і аглядаў мастацкай самадзейнасці.

  За апошнія гады калектыў удзельнічаў у шматлікіх мерапрыемствах. Сярод іх гарадскія агляды мастацкай самадзейнасці «Красуй заўжды, зямля мая!», «Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!», гарадскі конкурс-агляд  «Дзяцінства – гэта свет і радасць!», міжнародны фестываль-канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Рэспублікі Польшча, абласны фестываль фальклорнага мастацтва «Радавод» і іншыя.

  Марыя БУКАТА,
  юнкор «ПВ»

Оставить комментарий

Похожие новости

Пинск: волшебство искусства в сердце истории

pv

Мировые рок-хиты в исполнении концертного оркестра духовой и эстрадной музыки под управлением Михаила Агиевича

pv

“Парохонская ГДШИ: Участие в программе “В будущее с надеждой” – перспективы развития талантливых детей”

pv
ТГ канал