7.8 C
Пинск
Суббота, 27 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

Файе гарадскога Дома культуры цяпер упрыгожваюць краявіды палескай вёскі Качановічы

Гісторыя гэтых палоцен пачалася пяць гадоў таму. Тады краязнаўца і бортнік Мікалай Качаноўскі ўпершыню запрасіў мастакоў Піншчыны, ды і не толькі, да сябе на малую радзіму правесці пленэр. Карціны захоўваюць у сабе часцінкі гісторыі палескай глыбінкі.




Сёлеташні пленэр быў прысвечаны памяці беларускага мастака, графіка, скульптара Язэпа Драздовіча(1888-1954), які падчас свайго падарожжа трапіў на Палессе і быў уражаны яго краявідамі. Шматлікія з іх знайшлі адлюстраванне ў замалёўках майстра. Вёска Качановічы заняла сваё месца ў знакамітай калекцыі Язэпа Драздовіча «Піншчына».




Мікалай Качаноўскі падзякаваў мастакам за іх карпатлівую працу, за тое, што яны падзяляюць яго імкненне захаваць у гісторыі памяць пра Качановічы.




На імпрэзе, акрамя таго, прысутнічаў старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Л.А.Лемяшэўскі. Лявонцій Антонавіч выказаў падзяку арганізатару выставы Мікалаю Качаноўскаму за магчымасць убачыць прыгажосць жыцця палешукоў, ці правільна было б сказаць – нагадаць. Шмат хто з наведвальнікаў выставы родам з палескіх вёсак, і побыт, адлюстраваны на палотнах, блізкі для іх.




Сярод аўтараў пінскія мастакі Віктар Сагановіч, Генадзь Гурын, Сяргей Жылевіч, Віталь Коваль, а таксама Эдуард Агуновіч (Мінск), Святлана Наздрын-Платніцкая (Гомель) і іншыя.




Нагадаем, што ўбачыць работы майстроў можна ў файе гарадскога Дома культуры.

Ірына ДЗЕНІСОВІЧ

Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости

С 27 апреля по 3 мая в учреждениях культуры Пинского района пройдут культурные события

pv

Пинск: волшебство искусства в сердце истории

pv

Мировые рок-хиты в исполнении концертного оркестра духовой и эстрадной музыки под управлением Михаила Агиевича

pv
ТГ канал