9.1 C
Пинск
Пятница, 29 марта, 2024
Пiнскi Веснiк
Общество

Прыгажуняй Палесся стала Анастасія Ляўшун

  Ужо некалькі дзесяцігоддзяў кар’ера мадэлі вабіць дзяўчат ва ўсім свеце. Не мінула гэтая тэндэнцыя і Пінск. Тут час ад часу праходзяць розныя конкурсы красы. «Прыгажуня Палесся» адзін іх.
  Праходзіць гэты конкурс у Пінску ўжо не першы раз. Сярод жадаючых прыняць удзел і пабароцца за званне прыгажуні Палесся было абрана трынаццаць канкурсантак.


Дзяўчатам патрэбна было падрыхтаваць візітоўку, у якой яны распавялі пра сябе і свае захапленні. Затым канкурсанткі паспрабавалі сябе ў ролі подыумных мадэляў і паказалі некалькі калекцый ад партнёраў мерапрыемства, што спецыялізуюцца на адзенні.

  Забаўлялі гледачоў дзявочым хіп-хопам удзельніцы студыі сучаснага танца «Навігатар», паказамі дзіцячага адзення – юныя мадэлі «Студыі моды Сяргея Нагорнага», а таксама беларускі спявак Дзмітрый Камінскі.
  І напрыканцы, пасля некалькіх паказаў, былі агалошаны вынікі. Было абве-шчана некалькі намінацый. Міс Фота стала канкурсантка пад нумарам восем Ксенія Гурына, а Міс Фабэрлік — «пятая» канкурсантка Марыя Бажко. Трэцяе месца і тытул другой Віцэ-міс атрымала ўдзельніца пад нумарам трынаццаць Дар’я Гупянец. Першай Віцэ-міс была выбрана «дзясятая» ўдзельніца Карына Цэруш. І нарэшце пераможцай і ўладальніцай тытула Прыгажуня Палесся-2016 стала Анастасія Ляўшун.

Усе канкурсанткі атрымалі падарункі ад партнёраў конкурсу, а некаторыя яшчэ і сертыфікаты на навучанне ў студыі моды Сяргея Нагорнага. Дырэктар гэтай студыі Ніна Драко выказала, што перамога ў конкурсе — гэта толькі сённяшні дзень, што не патрэбна сумаваць і расчароўвацца.

  — Самае галоўнае, што сёння тут адбывалася, гэта не мадэльнае дэфіліраванне, а тыя словы, якія былі сказаныя вамі пра вас саміх, вашых сяброў, сям’ю. Сённяшнія вынікі — гэта толькі ўдача, — адзначыла Н.Драко. — Галоўнае — ваш погляд на навакольны свет і вашы адносіны да яго. Для мяне менавіта гэта важна.

Падчас мерапрыемства дзяўчат актыўна падтрым-лівалі іх родныя і сябры.

Ірына ДЗЕНІСОВІЧ.

Фота Вячаслава ІЛЬЯНКОВА.

Оставить комментарий

Похожие новости

Диалоговая площадка для трудных подростков прошла в Ласицкой школе

pv

100-летний юбилей отметила Анастасия Григорьевна Малыщицкая из агрогородка Парохонск

pv

Урожай-2024 – В Плещицах сеют яровые

pv
ТГ канал