Традыцыйна 2 лістапада ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці, устаноўлены ў 1998 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У народзе гэты дзень называюць Восеньскiя Дзяды. На Піншчыне беражліва захоўваюць традыцыі, якія здаўна засталіся яе жыхарам ад продкаў. У Мерчыцкім цэнтры традыцыйнай культуры і быту «Спадчына Палесся» аднавілі элемент народнага абраду свята «Дзяды».
На Дзень памяці, які адзначалі на трэцяй нядзелі пасля Пакровы, запрашалі духаў продкаў да сябе ў хату, каб пачаставаць і падзякаваць за дапамогу і заступніцтва. На ўрачыстай вячэры ўспаміналі лепшае пра сваіх памерлых родзічаў, іх учынкі, якімі можа ганарыцца не адно пакаленне гэтага роду.
– Восеньскiя Дзяды – гэта цудоўная нагода спыніцца ў штодзённай мітусні, сабрацца з блізкімі і, прытрымліваючыся мудрых запаветаў продкаў, перадаць дзецям галоўную думку: пакуль пра чалавека памятаюць, ён жывы, – гавораць супрацоўнікі «Спадчыны Палесся».
Іна УРБАНОВІЧ
Фота прадастаўлена Мерчыцкім ЦТКіБ
🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.

