3.2 C
Пинск
Вторник, 18 ноября, 2025
Пiнскi Веснiк
Общество

Восеньскія Дзяды ў «Спадчыне Палесся»

Традыцыйна 2 лістапада ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці, устаноўлены ў 1998 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.Восеньскія Дзяды ў «Спадчыне Палесся» Восеньскія Дзяды ў «Спадчыне Палесся» Восеньскія Дзяды ў «Спадчыне Палесся»

У народзе гэты дзень называюць Восеньскiя Дзяды. На Піншчыне беражліва захоўваюць традыцыі, якія здаўна засталіся яе жыхарам ад продкаў. У Мерчыцкім цэнтры традыцыйнай культуры і быту «Спадчына Палесся» аднавілі элемент народнага абраду свята «Дзяды».

На Дзень памяці, які адзначалі на трэцяй нядзелі пасля Пакровы, запрашалі духаў продкаў да сябе ў хату, каб пачаставаць і падзякаваць за дапамогу і заступніцтва. На ўрачыстай вячэры ўспаміналі лепшае пра сваіх памерлых родзічаў, іх учынкі, якімі можа ганарыцца не адно пакаленне гэтага роду.

– Восеньскiя Дзяды – гэта цудоўная нагода спыніцца ў штодзённай мітусні, сабрацца з блізкімі і, прытрымліваючыся мудрых запаветаў продкаў, перадаць дзецям галоўную думку: пакуль пра чалавека памятаюць, ён жывы, – гавораць супрацоўнікі «Спадчыны Палесся».

Іна УРБАНОВІЧ
Фота прадастаўлена Мерчыцкім ЦТКіБ

🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.

Похожие новости

В Пинске предупредили о временном отключении воды

pv

Они тяжело работают и редко позволяют себе отдых. Шпилевская о тружениках села

pv

Польша возобновила работу пунктов пропуска на границе с Беларусью

pv
ТГ канал