-2.8 C
Пинск
Четверг, 29 января, 2026
Пiнскi Веснiк
Общество

Віншаванне са святам Божага Нараджэння біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Шаноўныя суайчыннікі!

З нагоды Божага Нараджэння звяртаюся да вас з найлепшымі святочнымі віншаваннямі. Калядны час натхняе ўсіх нас да паглыблення веры, надзеі і любові. Сярод разнастайных завіраванняў гісторыі і свету Сын Божы ўваходзіць у наша жыццё і ціха стукаецца ў дзверы кожнага сэрца, запрашаючы адкрыцца на дар Божай любові.

Няхай святло Бэтлеемскай зоркі прынясе ў кожны дом Божае бласлаўленне, супакой і ўзаемаразуменне. Няхай нованароджаны Сын Божы абудзіць у нас усё найлепшае і дапаможа з новай моцай адкрыць тое, што з’яўляецца найважнейшым.

Жадаю вам моцнага духоўнага і фізічнага здароўя, усіх неабходных Божых дароў і ласкаў. Няхай цяпло і надзея, якія асвяцілі ноч Хрыстовага Нараджэння, дапамогуць па-новаму адчуць, як моцна мы любімыя і як жа наша любоў неабходна кожнаму чалавеку, якога Бог ставіць на шляху нашага жыцця.

Няхай нованароджанае Божае Дзіцятка прынясе паўнату Божага бласлаўлення і радасці жыцця.

Хрыстус нарадзіўся! Славім Яго!

Віншаванне са святам Божага Нараджэння біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі

Антоні ДЗЯМ’ЯНКА,
біскуп Пінскі.

Похожие новости

Порядок получения справки для реализации сельхозпродукции физическими лицами

pv

Каким блогеры увидели зимний Брест

pv

Чистим снег, боремся с гололёдом!

pv
ТГ канал