Среда, 10 августа, 2022
Общество

Праводзіць конкурс «Студэнт года» стала традыцыяй

  І вось нядаўна на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў яго абласны этап.
  Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца абласны камітэт ГА «БРСМ», галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама пры падтрымцы ўстаноў вышэйшай адукацыі Брэсцкай вобласці.
  За права прадстаўляць вобласць на рэспубліканскім этапе змагаліся: Карына Цялюшчанка (УА «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт»), Мікалай Вабішчэвіч (УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна»), Анастасія Лукашэвіч (УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт») і Раман Шухно (УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»).
  Перад студэнтамі стаяла задача паказаць сябе як эрудыраваную, таленавітую, крэатыўную моладзь. Для гэтага былі падрыхтаваны іспыты: самапрэзентацыя, інтэлектуальны конкурс, прэзентацыя беларускіх кніг і творчы нумар.
  Абавязковая частка была разбаўлена канцэртнымі нумарамі навучэнцаў усіх чатырох універ-сітэтаў.
  Права ацэньваць канкурсантаў, вызначыць намінантаў і пераможцу было прадастаўлена журы, у складзе якога былі прадстаўнікі абласных ВНУ (С.В.Власава, І.С.Булыга, В.В.Тарасюк, В.С.Месюк). Акрамя таго, былі і незалежныя суддзі. Гэта старшыня журы першы сакратар Брэсцкай абласной арганізацыі БРСМ В.С.Іваноў, начальнік аддзела па справах моладзі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Ю.С.Сегенюк, загадчыца сектара павышэння квалі-фікацыі Брэсцкага аблвыканкама І.Л.Кучула.
  Мерапрыемства прайшло на высокім узроўні: былі арганізаваны выстаўка дасягненняў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, канцэртныя нумары, падтрымка гледачоў. У зале ўвесь час панавала добразычлівая атмасфера. Гледачы, сярод якіх большасць студэнты пінскай ВНУ, падтрым-лівалі не толькі Насцю, але і ўсіх удзельнікаў.
  Ужо напачатку, з першых выступаў можна было вызначыць фаварытаў конкурсу. Ды толькі вынік здзівіў усіх: і канкурсантаў, і гледачоў. Каб прадоўжыць інтрыгу, спачатку былі агучаны пераможцы ў намінацыях. «Студэнтам ONLINE» стала Карына Цялюшчанка, яе выбралі карыстальнікі сацыяльных сетак з дапамогай галасавання за відэаролік з самапрэзентацыяй. «Гарманічнай асобай» назвалі Мікалая Вабішчэвіча. У намінацыях «За волю да перамогі» і «За ўменне ўвайсці ў вобраз» вызначаны адпаведна Раман Шухно і Анастасія Лукашэвіч.
  Перш чым назваць пераможцу, В.С.Іваноў сказаў, што конкурс адзначыўся сваім патрыятызмам — гаварылі і спявалі або на беларускай мове, або пра Беларусь.
  — Патрыятызм патрэбна несці праз усё жыццё, — гаворыць першы сакратар абласнога БРСМ. — Пра яго патрэбна не толькі спяваць і гаварыць. Яго патрэбна ствараць.
  Менавіта гэта і адбывалася на працягу ўсяго конкурсу.
  А пераможцай на абласным этапе конкурсу «Студэнт года — 2016» з правам прадстаўляць свой рэгіён і ўніверсітэт у рэспубліканскім фінале ўпершыню стала студэнтка Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Карына Цялюшчанка.

Ірына ДЗЕНІСОВІЧ.

Фота Вячаслава ІЛЬЯНКОВА. 

Похожие новости

Директор Пинского колледжа УО «БрГУ имени А.С.Пушкина» Светлана БОРЧУК: «Абитуриенты сделали правильный выбор!»

P-V2020

“Белая Русь” объявляет фотоконкурс

P-V2020

Памятный знак польским партизанам откроют в Ивановском районе

P-V2020

Оставить комментарий

Чат