-5.7 C
Пинск
Понедельник, 5 января, 2026
Пiнскi Веснiк
Общество

Пінская друкарня выпусціла прадукцыю з лагатыпам да 920-годдзя горада

  Набліжаецца дзень святкавання 920-й гадавіны першага ўпамінання Пінска ў летапісе. Да свята горада распрацаваны спецыяльны лагатып. Зараз многія прадпрыемствы выпускаюць сваю прадукцыю з гэтым лагатыпам. Не засталася ў баку і Пінская рэгіянальная друкарня. Тут вырашылі выпусціць сшыткі з сімволікай горада-юбіляра. На вокладках размешчаны гістарычныя віды горада, а таксама скульптура палешука з вяслом. Агульны тыраж гэтых сшыткаў пяць тясыч экземпляраў. Хутка іх можна набыць у краме канцылярскіх тавараў «Полиграф» (вул.Леніна, 42). 



  Акрамя таго, друкары падрыхтавалі ў падарунак і сувенірныя папяровыя пакеты розных памераў са знаёмымі гарадскімі здымкамі горада. Таксама ў «Полиграфе» прадаюцца і сцяжкі з гербам Пінска і лагатыпам. 



 Друкарня ўвесь час выпускае прадукцыю з відарысамі горада, якую можна набыць у любы час. А ўжо менавіта да юбілею выпускае яе і з лагатыпам да 920-годдзя Пінска. 

  Пры жаданні заўсёды можна набыць блакноты, магніты, плакаты з выявамі нашага старажытнага города над Пінай, наборы паштовак. Сярод такіх набораў калекцыі «Пинск вчера и сегодня», у якіх выкарыстаны фотаздымкі П.Куніцкага, «Пинск исторический» са здымкамі з фондаў Музея Беларускага Палесся, «Архітэктурныя дыяманты старажытнага Пінска» — з фотаздымкамі С.Гарынца. 

  Плануецца выпусціць таксама бірулькі, магніты з блакнотам для запісаў і з тэрмометрам. На магнітах знаёмыя пінчукам адлюстраванні горада-юбіляра. 

  Да таго ж зараз распрацоўваецца макет плакатаў з юбілейнай сімволікай для ўпрыгажэння вітрын магазінаў.

  Ірына Дзенісовіч
 Фота Ганны Вярэніч

Похожие новости

Есть вопросы? Звоните!

pv

Дед Мороз лично поздравил молодых защитников границы

pv

Поздравление председателя Пинского районного исполнительного комитета Сергея Созончука с Новым годом

pv
ТГ канал