14.6 C
Пинск
Понедельник, 9 июня, 2025
Пiнскi Веснiк
Общество

Каманда «Пінскага весніка» шчыра віншуе шаноўных, адданых мясцоваму перыядычнаму выданню на працягу многіх гадоў чытачоў і тых, хто нядаўна далучыўся, з Новым годам і Калядамі!

Каманда «Пінскага весніка» шчыра віншуе шаноўных, адданых мясцоваму перыядычнаму выданню на працягу многіх гадоў чытачоў і тых, хто нядаўна далучыўся, з Новым годам і Калядамі!

Каманда «Пінскага весніка» шчыра віншуе шаноўных, адданых мясцоваму перыядычнаму выданню на працягу многіх гадоў чытачоў і тых, хто нядаўна далучыўся, з Новым годам і Калядамі!Мы сустракаем 2024 год і ўспамінаем, якім быў 2023-і. З дапа­могай газеты зрабіць гэта вельмі про­ста, бо ўсе значныя і вартыя вашай увагі падзеі, несумненна, знайшлі сваё адлюстраванне на яе старонках. Рэдакцыя за гэты перыяд выпусціла больш за 50 нумароў штотыднёвіка, у якім тысячы навінаў, больш за 500 артыкулаў, паўсотні фотарэпартажаў. Карыстальнікі сацыяльных сетак пакінулі на сайце і іншых віртуальных пляцоўках мноства каментарыяў і цікавых зваротаў, на якія мы ў поўнай меры адрэагавалі і на 100 працэнтаў адпрацавалі нават самую складаную і часам нязручную тэматыку.

Вы, напэўна, ужо заўважылі на старонках «ПВ» новыя тэмы. Так, у мінулым годзе ў нас стартавалі адра­зу тры прынцыпова розныя, не па­добныя адзін да другога праек­ты: «Трагедыі вёсак Піншчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Пінскія таямніцы» і «ЗА Беларусь: за духоўнасць і дабрабыт!». Пасля выха­ду матэрыялаў акрэсленых напрамкаў у рэдакцыю паступала нямала тэле­фонных званкоў, лістоў, зваротаў… Дзякуй вам за гэта, дарагія нашы чы­тачы, за водгук, за словы падзякі. Мы будзем працягваць і ў новым годзе пачатую справу, больш таго – будзем ствараць новыя праекты. Якія? Ня­хай гэта будзе для вас невялікім сюр­прызам, аднак вельмі спадзяюся, што яны знойдуць сваіх прыхільнікаў.

Вельмі люблю зімовыя святы яшчэ і за тое, што надыход новага году – гэта своеасаблівая нагода пераасэнса­ваць падзеі мінулыя, зрабіць вывады, каб не паўтараць дапушчаных памы­лак. Сярод праблем, якія найчасцей хвалявалі пінчукоў, – якасць пітнай вады, дарог, адсутнасць парковач­ных месцаў каля некаторых устаноў аховы здароўя, дэфіцыт талончыкаў на прыём да вузкіх спецыялістаў ме­дыцынскай сферы, несанкцыяна­ваныя сметнікі і неўладкаваныя, закінутыя пусткі. З надыходам зімы актуалізаваліся да ўсяго і пытанні не расчышчаных ад снегу вуліц і двароў. Але разам з тым трэба адзна­чыць, што нават палітычна не ан­гажаваны пінчук заўважыць знач­ныя змены, якія сустракаюцца ўжо на пад’ездзе да горада. Можна не толькі ўбачыць крэатыўныя клум­бы, малыя архітэктурныя формы, прыгожыя фасады пабудаваных су­часных і камфартабельных шматпа­вярховак, адрамантаваных будынкаў, а і, нават не верыцца, ацаніць зруч­насць адноўленых дарог, прабле­мы з якімі на працягу доўгага часу не сыходзілі з крытычных палос вы­дання. Клопатаў, канешне, яшчэ, як кажуць, два вазы і цэбар, аднак тое супрацоўніцтва і жаданне растлума­чыць сітуацыю, паведаміць пра яе сыход, якія былі прадэманстраваны камандамі гар- і райвыканкамаў, уся­ляюць ва ўсіх нас веру, што прабле­мы звычайнага чалавека і надалей бу­дуць хваляваць і знаходзіць сваё вы­рашэнне з боку мясцовай улады. А мы абавязкова дапаможам. Кары­стайцеся распрацаванымі спецыяль­на для вас тэхналогіямі, адпраўляйце свае навіны, гісторыі або надзённыя пытанні ў чат-бот.

Азіраючыся назад, не магу не ска­заць аб яшчэ адной важнай падзеі… Прабачце, што напомню пра но­вы дзень нараджэння нашага перыя­дычнага выдання: 1 студзеня 2024-га нам споўніўся роўна адзін год. Узрост вельмі неадназначны: з аднаго боку, мы толькі, будзем спадзявацца, у па­чатку доўгага творчага шляху, з дру­гога – за спіной засталося ўжо няма­ла. Хачу ад усяго сэрца падзякаваць усім вам, шаноўныя чытачы, што падтрымліваеце нас, давяраеце нам свае перажыванні і клопаты. Абяца­ем, што і надалей будзем імкнуцца аб’ектыўна і праўдзіва пісаць пра тое, што адбываецца ў рэгіёне.

Дарагія чытачы «ПВ»! Віншуем вас з Новым годам і Калядамі! Ня­хай 2024-ы будзе шчаслівым для ўсіх нас: і для рэдакцыі, і для партнёраў, і для чытачоў. Няхай знаходзіцца час не толькі для плённай працы, але і для якаснага адпачынку, цікавых і незабыўных сустрэч, пазітыўных і яскравых эмоцый. Поспехаў вам, моцнага здароўя і цудоўнага настрою!

 Ганна КАЛОДЗІЧ,  галоўны рэдактар «ПВ».

Оставить комментарий

Похожие новости

Акция «Безопасные каникулы»

pv

Николай Ковалько: «У строителей сейчас самое благоприятное время. Необходимо донести это молодёжи»

pv

Бывшие супруги безуспешно делили имущество. Помог медиатор

pv
ТГ канал