-4.2 C
Пинск
Пятница, 30 января, 2026
Пiнскi Веснiк
Общество

Дэлегаты ад Піншчыны прынялі ўдзел ва ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці

2 лiпеня ў Палацы Рэспублiкi адбыліся ўрачысты сход і канцэрт майстроў мастацтваў «Магістраль нашага жыцця», прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Праграма мерапрыемства была вельмі насычаная, сімвалічная і ўвабрала ў сябе ўсё тое, чым могуць і павінны ганарыцца беларусы за гады сваёй незалежнасці.

Уразіла выступленне-віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, якое стала своеасаблівай прадмовай да беларускага народа напярэдадні важнейшага свята — Дня Незалежнасці нашай краіны.



У святочнай праграме прынялі ўдзел зоркі беларускай эстрады: Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры», народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка і ансамбль «Сябры», заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Анжаліка Агурбаш, група «Аўра», заслужаны артыст Аляксандр Саладуха і Вольга Плотнікава з дзецьмі і многія іншыя.

Ганна КАЛОДЗІЧ.
Фота БелТА і аўтара.

Похожие новости

Порядок получения справки для реализации сельхозпродукции физическими лицами

pv

Каким блогеры увидели зимний Брест

pv

Чистим снег, боремся с гололёдом!

pv
ТГ канал