2 лiпеня ў Палацы Рэспублiкi адбыліся ўрачысты сход і канцэрт майстроў мастацтваў “Магістраль нашага жыцця”, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Праграма мерапрыемства была вельмі насычаная, сімвалічная і ўвабрала ў сябе ўсё тое, чым могуць і павінны ганарыцца беларусы за гады сваёй незалежнасці.

Уразіла выступленне-віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, якое стала своеасаблівай прадмовай да беларускага народа напярэдадні важнейшага свята – Дня Незалежнасці нашай краіны.


У святочнай праграме прынялі ўдзел зоркі беларускай эстрады: Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры”, народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка і ансамбль “Сябры”, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Анжаліка Агурбаш, група “Аўра”, заслужаны артыст Аляксандр Саладуха і Вольга Плотнікава з дзецьмі і многія іншыя.
Ганна КАЛОДЗІЧ.
Фота БелТА і аўтара.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
