05 июня, Пинский район /ПВ/ Праваслаўная царква 5 чэрвеня адзначае здабыццё мошчаў свяціцеля Лявонція, епіскапа Растоўскага.
Па народным календары святкавалі Лявона Агурэчніка.
У гэты час сеялі апошнія агуркі. Калі спазніцца – цёплае надвор’е сапсуе ўсю расаду, і добрага ўраджаю не будзе.
На Лявона абавязкова кармілі зямлю. У кожную лунку клалі таўчоныя шкарлупіны ад велікодных яек. Лічылі, што гэта дае раслінам моц і засцерагае ад хвароб.
Прыкмецілі: калі шмат аваднёў – агуркі вырастуць на славу. Калі раніцай моцна пахнуць травы або стаіць спёка – гэта да дажджу. Расцвёў глог – зіма будзе лютай і снежнай. Калі каля мурашніка шмат мурашак, будзе яснае надвор’е.
Забаранялася ў гэты дзень заглядацца на чужую працу, бо свая не заладзіцца, асабліва калі саджаюць агуркі. Лічылі, што чужы позірк зробіць плады горкімі.
На Лявона Агурэчніка не мылі галаву – баяліся змыць удачу. Не пазычалі грошай, каб не пазбавіцца будучага ўраджаю. Не распачыналі будоўлю, каб не пакалечыцца.
Звычайна ў гэты дзень хадзілі ў госці і наведвалі дальніх родзічаў. Стараліся прыбрацца ў хаце і выкінуць непатрэбныя рэчы.
Падрыхтавала Алена Брыч
Фота з адкрытых крыніц
🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
