05 июня, Пинский район /ПВ/ Да сённяшняга часу на Піншчыне захаваўся старажытны абрад «Ваджэнне куста». Дзяўчыну ці маладую жанчыну ўпрыгожвалі зялёнымі галінкамі і вадзілі па вёсцы, абыходзячы ўсе двары. “Куста” лічылася сімвалам ураджаю. Спявалі абрадавыя песні, у якіх славілі гаспадароў, іх дзяцей, жадалі ім здароўя і дабрабыту. І кожная з удзельніц імкнулася сарваць некалькі лісткоў з «Куста» – на шчасце.

Традыцыі гэтых абрадавых дзеянняў на свята Тройцы ў Пінскім раёне сёння беражліва захоўваюць Мерчыцкі цэнтр традыцыйнай культуры і быту «Спадчына Палесся», Дабраслаўскі, Каменскі, Пінкавіцкі Дамы культуры, а таксама жыхары вёсак Парэчча і Каўняцін.
У мінулыя выхадныя ў Парахонскім сельскім цэнтры культуры і адпачынку адбылося этна-свята «Троіцкае шматколер’е». Тут не толькі ўспаміналі даўнія звычаі, але і жыва ўдзельнічалі ў іх.

Жыхары і госці аграгарадка слухалі троіцкія песні, знаёміліся з гаючымі ўласцівасцямі мясцовых траў, упрыгожвалі галіны маладой бярозы яркімі стужкамі.
Самым цёплым момантам сустрэчы стала частаванне дамашнімі пірагамі з начынкай з свежай зеляніны – сімвалам урадлівасці і сапраўднай палескай гасціннасці, якую тут перадаюць з роду ў род.

Падрыхтавала Алена Брыч
Фота з адкрытых крыніц
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
