«Магутнае слова, ты, роднае слова!» Дзень роднай мовы сёння адзначаюць ва ўсім свеце.
Для захавання культурнай і лінгвістычнай разнастайнасці гэтае свята заснавана ЮНЕСКА ў 1999 годзе. І ў гэтым сезоне адна з асноўных тэм святкавання — «Выкарыстанне тэхналогій пры шматмоўным навучанні», бо пандэмія COVID-19 паказала важнасць чалавечых вынаходак для падтрымання камунікацыі і навучання. Хаця ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы — руская і беларуская, менавіта мова робіць нас адметнымі. Згодна са статыстычнымі звесткамі 2020 года, больш чым 60 % нашых суайчыннікаў лічаць беларускую роднай мовай.
У працягу тэмы: