8.2 C
Пинск
Вторник, 8 октября, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

Жывуць успаміны над берагам Піны…

Сустрэча пад назвай “Жывуць успаміны над берагам Піны…” прайшла ў народным літаратурна-краязнаўчым музеі Якуба Коласа ў Пінкавічах.

Жывуць успаміны над берагам Піны... Жывуць успаміны над берагам Піны... Жывуць успаміны над берагам Піны... Жывуць успаміны над берагам Піны...Нагода самая што ні на ёсць важная і прыемная – 120 гадоў назад народны паэт Беларусі, тады яшчэ Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, прыехаў у гэтую палескую вёску на беразе Піны настаўнікам. Адбылося гэта ў верасні 1904га. І заставаўся ён тут да студзеня 1906-га.

Жывуць успаміны над берагам Піны... Жывуць успаміны над берагам Піны... Жывуць успаміны над берагам Піны... Жывуць успаміны над берагам Піны...На сустрэчу прыехалі ўнучка Якуба Коласа, малодшая дачка сына Данілы Вера Данілаўна Міцкевіч і яе дачка Валянціна з сынам Даніілам, а таксама праўнучка Васіліна Валер’еўна Міцкевіч, унучка Міхася, малодшага сына Якуба Коласа, і дачка Марыі Міхайлаўны Міцкевіч, якая не раз наведвала музей у Пінкавічах.

Жывуць успаміны над берагам Піны...
музеі Якуба Коласа ў Пінкавічах
Жывуць успаміны над берагам Піны...
музеі Якуба Коласа ў Пінкавічах
Жывуць успаміны над берагам Піны...
музеі Якуба Коласа ў Пінкавічах

Жывуць успаміны над берагам Піны... Жывуць успаміны над берагам Піны... Жывуць успаміны над берагам Піны... Жывуць успаміны над берагам Піны...Родных Якуба Коласа гасцінна віталі вучні Пінкавіцкай сярэдняй школы – юныя экскурсаводы, удзельнікі аб’яднання па інтарэсах “ГіД” (гаваркія і дапытлівыя) раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Музычны падарунак падрыхтавалі артысты народнага фальклорна-этнаграфічнага калектыву «Крынiцы».Якуб Колас

Якуб Колас
Вера Данілаўна – даследчыца творчасці Якуба Коласа

Вера Данілаўна – даследчыца творчасці Якуба Коласа. Яна падзялілася цікавымі звесткамі пра свайго дзеда. Калі яна нарадзілася, Канстанцін Міхайлавіч ужо памёр. Але пра яго ведае з вуснаў свайго бацькі Данілы, які, дарэчы, нарадзіўся ў Пінску ў хаце на вуліцы Івана Чуклая, якая раней называлася Вадаправодная. Між іншым, у будынку, дзе нават не рабілі перапланіроўку, да гэтага часу жывуць родныя яго першых гаспадароў – чыгуначнага фельчара Арсенія Балевіча.

Якуб Колас
Васіліна – галоўны захавальнік фондаў

Васіліна – галоўны захавальнік фондаў дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ў Мінску. Яна расказала, што прадзед называў сябе “міністрам грыбной гаспадаркі”, бо быў заядлым грыбніком. Таму яна прывезла з сабой гульню “Я – міністр грыбной гаспадаркі”. Вучні Пінкавіцкай школы імя Якуба Коласа разам з Васілінай Валер’еўнай згулялі ў яе, а дожджык толькі паспрыяў працэсу, таму што грыбы як раз і растуць у гэтую пару.

Якуб Колас
музеі Якуба Коласа ў Пінкавічах
Жывуць успаміны над берагам Піны...
музеі Якуба Коласа ў Пінкавічах

Якуб Колас Жывуць успаміны над берагам Піны... Жывуць успаміны над берагам Піны... Якуб Колас – Прыезд родных Коласа – заўсёды свята, якое праходзіць у душэўнай, нават духоўнай атмасферы, таму што сам паэт быў чалавек надзвычай добры і душэўны, – адзначыла кіраўнік народнага літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа Жанна Верыч.Жывуць успаміны над берагам Піны... Якуб Колас Якуб Колас Якуб Колас

Іна УРБАНОВІЧ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

Похожие новости

Музею Белорусского Полесья – 100 лет

pv

В городском концертном зале состоялся вернисаж пинчанки Елены Каневской

pv

В Музее Белорусского Полесья открылась выставка, посвященная Дню народного единства

pv
ТГ канал