14.8 C
Пинск
Четверг, 28 марта, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

У цэнтральнай бібліятэцы адбыўся майстар-клас па стылю

  Мода і стыль заўжды былі актуальнымі, асабліва для жанчын. І вось для пінскіх аматараў прыгажосці ў інфармацыйна-культурным цэнтры «Максімум» гарадской цэнтральнай бібліятэкі з падтрымкай Пасольства ЗША ў Беларусі была арганізавана выстава «Залаты век Галівуда: жанчыны-легенды».



  Жанчыны, якіх прэзентуюць для наведвальнікаў, знака-мітыя дзякуючы не толькі сваім акторскім талентам, але і таму, што былі «ракавымі прыгажунямі», заканадаўцамі моды. Менавіта з імі звязаны росквіт такога накірунка, як гламур. У кожнага свае асацыяцыі з гэтым словам, і ў многіх не зусім прыемныя. І гэта звязана з антыгламурам — стылем, які стаў папулярны сярод расійскіх «тусоўшчыц» праз няправільнае разуменне і перайманне галівудскага стылю.

  Пра ўсё гэта, а таксама пра тое, як правільна скласці свой гардэроб, расказала стыліст-іміджмэйкер Наталі Крышталь. Акрамя таго, яна пазнаёміла з тонкасцямі галівудскага гламуру. Аказалася, што гэты стыль з’явіўся яшчэ ў ХІХ стагоддзі і толькі ў 20-50-я гады ХХ ст. дасягнуў свайго росквіту. І гэта было звязана з кіно: яно хутка развівалася і набывала сваю папулярнасць. Толькі кінематограф спачатку быў чорна-белым, жаночую красу паказвалі праз цені, паўтоны, кантрасты. Увага была сканцэнтравана на брывях, вейках і губах, скура павінна была быць бела-фарфоравай. З узнікненнем колеру на экране з’явілася больш магчымасцей дадаць кантрастаў. У першую чаргу пачалі выкарыстоўваць яскравыя памады.

  …У зале сабраліся адны жанчыны — менавіта та аўдыторыя, на якую і была накіравана лекцыя. Наталі расказала пра базавыя рэчы, якія павінны быць у гардэроб кожнай жанчыны, пра тое, як падбіраць адзенне па форме сваёй фігуры. Усё гэта яна наглядна паказвала на прыкладах жанчын-легенд з партрэтаў. Расказала стыліст і пра тое, як можна вызначыць свой колератып. 



  Напрыканцы мерапрыемства Наталі зрабіла галівудскі макіяж, прычоску і падабрала ўбранне для Маргарыты Чубы. Гэта быў наглядны прыклад таго, што «галівудскі гламур» і ў наш час застаецца актуальным. Патрэбна толькі правільна яго выкарыстоўваць.

Ірына ДЗЕНІСОВІЧ

Фота 
Вячаслава ІЛЬЯНКОВА

Оставить комментарий

Похожие новости

Корреспондент газеты «Пiнскi веснiк» побывала на репетиции кавер-группы «Другой ритм»

pv

Оркестр духовой и эстрадной музыки приглашает на сольные концерты

pv

Логишинская библиотека – Сюда спешат, чтобы прикоснуться к бесценному богатству – книге

pv
ТГ канал