4 C
Пинск
Пятница, 19 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

У свет выйшла новая кніга паэтэсы Тамары Кейта-Станкевіч

  Нядаўна пінская паэтэса Тамара Кейта-Станкевіч адзначыла юбілей.

  Па адукацыі яна юрыст, але большую частку свайго жыцця прысвяціла літаратуры, менавіта паэзіі. Яе дэбют адбыўся ў 1985 годзе ў газеце «Полесская правда», дзе яна наведвала літаратурнае аб’яднанне «Орбита». А ўвогуле спіс газет і часопісаў, якія друкавалі вершы паэткі, даволі шырокі: «Жырандоля», «Метаморфозы», «Гоман», «Окно», «Союз писателей», «Западная Двина», «Братина», «Немига литературная», «Нёман» і іншыя.

  Т.Кейта-Станкевіч з’яўляецца ўдзельніцай шматлікіх літаратурных конкурсаў. Сярод іх «Золотая строфа – 2009» (шорт-ліст), Міжнародны паэтычны конкурс «Звезда полей – 2011» імя М.М.Рубцова (лаўрэат), Міжнародны паэтычны конкурс «Прекрасные порывы – 2011» (пераможца, 3-е месца), Першы міжнародны паэтычны конкурс «Россия, пред именем твоим…» (дыпламант – «За арыгінальнасць паэтычнай формы»), Міжнародны паэтычны конкурс імя Сільвы Капуцікян – 2012 (лонг-ліст), літаратурны конкурс імя П.А.Кускова -2013 (лонг-ліст), літаратурны конкурс «Малая проза – 2013» (пераможца, 3-е месца), Міжнародны шматузроўневы конкурс імя Дзюка дэ Рышэлье,2013 год (лаўрэат, «Серебряный Дюк»), «Славянские традиции – 2014» (шорт-ліст), Цютчэўская прэмія «Мыслящий тростник» у 2014 (лонг-ліст), «Руский стиль – 2014» (дыпламант – «Аўтар – стыльнае пяро»), «Славянская лира – 2015» (лонг-ліст), «Музыка слов – 2016» (пераможца галасавання) і іншыя.



  У 2013 годзе выйшлі яе зборнік «За и против любви» і аповесць «Чорный ферзь и белая ладья», якая патрапіла ў лонг-ліст Бунінскай прэміі 2015 года. А зборнік «За и против любви» стаў трохразовым лаўрэатам міжнародных конкурсаў: сярэбраным лаўрэатам конкурсу «Ее величество книга» па рэйтынгу Міжнароднай гільдыі пісьменнікаў, бронзавым – Пятага Бярлінскага літаратурнага конкурсу «Лучшая книга 2014 года» і быў удастоены тытула «Алмазный Дюк» Міжнароднага шматузроўневага конкурсу імя Дзюка дэ Рышэлье. Дарэчы, некалькі глаў аповесці можна пачытаць на сайце: andronum.com.



  Акрамя таго, падарункам да юбілею паэтэсы стаў выхад у свет яе новай кнігі вершаў «Револьвер». За яе выданне Т.Кейта-Станкевіч удзячна спонсарам, якія адгукнуліся на яе прапановы: ААТ «Пінскі мясакамбінат», ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў», РУЭБП «Днепра-Бугскі водны шлях», ЗАТ «Медтэхніка», ААТ «Пінскі аўтобусны парк», ТДА «Наймінвест», ТАА «Залаты колас», школе замежных моў «Inter Education» і іншым.

  – Я лічу, што паэт павінен атрымоўваць за свае вершы грошы, бо гэта таксама праца. І часам даволі цяжкая, – падзялілася Т.Кейта-Станкевіч. – Таму я не стала чакаць, а сама пайшла на прадпрыемствы, каб распавесці пра сваю кнігу і даказаць, што яна годная, каб яе выдалі. Мяне пачулі. Вось так здзейснілася адна мая невялічкая мара. І за гэта я ўдзячна нашаму гораду.

  Што тычыцца самога зборніка, то тут аўтарка гаворыць, што нават яго назва зараз сведчыць аб большым, чым падчас напісання. Чаму менавіта «Револьвер»? На самой справе ўсё аказалася не так складана: сем патронаў у рэвальверы, сем тэм і сем глаў у кнізе. Усё пабудавана так, каб кожная тэма, кожная глава і кожны верш знайшлі свайго чытача, нібы тая куля з рэвальверу…

  Гэты зборнік знакавы яшчэ і тым, што паэтка прысвяціла яго свайму бацьку, якога не стала. Такім чынам, праз вершы яна выказала тое, што не паспела сказаць яму пры жыцці.

  Дарэчы нядаўна паэтка са сваёй кнігай «Револьвер» ўвайшла ў шорт-ліст – сямёрку лепшых паэтаў свету на Германскім міжнародным літаратурным конкурсе рускамоўных аўтараў «Лучшая книга 2017 года». У ліку кандыдатаў на перамогу ва ўсіх шасці намінацыях яна адна прадстаўляе Беларусь. Яе сапернікі – гэта паэты з Расіі, Германіі і ЗША.

  Тамара Кейта-Станкевіч прызналася, што яе вершы пішуцца ў асноўным ноччу. Гэта чароўная і таямнічая пара натхняе яе, дае новые тэмы і матывы для творчасці. Вялікае месца ў напісанні вершыў займае, як гэта ні дзіўна, вецер… Дастаткова аднаго только дотыку – і ўжо можа нарадзіцца нейкая задума. А ветрык бывае розны… Вось і вершы ў паэткі розныя.

За вдохновением!

Есть недостатки,


Как пить дать.


И прошлое,


Как сгусток боли.


Перечеркнуть


И снова встать,


Собрав в кулак


Остатки воли.


И там,


Где нет


Уже надежд,


Любви и веры,


Пройти


Сквозь


Длинный строй


Невежд


И сбыться первым –


Открывшись


Синеве небес


И ветра


Дуновению –


Взметнувшись


Всем наперерез –


За вдохновением!


   Ірына ДЗЕНІСОВІЧ

Оставить комментарий

Похожие новости

Мировые рок-хиты в исполнении концертного оркестра духовой и эстрадной музыки под управлением Михаила Агиевича

pv

“Парохонская ГДШИ: Участие в программе “В будущее с надеждой” – перспективы развития талантливых детей”

pv

В Музее Белорусского Полесья открылась выставка живописи, акварели и графики из частного собрания Николая Дудко

pv
ТГ канал