19.9 C
Пинск
Пятница, 3 мая, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

У Пінску прэзентавалі зборнік твораў Яўгеніі Янішчыц

  Пад эгідай Года культуры і да 68-годдзя з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц у раённай бібліятэцы, што носіць імя паэтэсы, правялі прэзентацыю кнігі «Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі». Яна выйдзе ў чатырох тамах і будзе змяшчаць усю бібліяграфію паэткі.

  Каб прэзентаваць кнігу, прыехала сяброўка і аднакурсніца Я.Янішчыц, укладальніца зборніка Тамара Аўсяннікава. Разам з Т.Аўсяннікавай выданне да друку рыхтавала старэйшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Святлана Калядка. Гэты праект падтрымаў сын паэтэсы Андрэй Сяргеевіч, які разам з жонкай і дачкой прыехаў на малую радзіму маці, каб прэзентаваць зборнік.


  Першы том складаецца з вершаў Яўгеніі Янішчыц, прыжыццёва апублікаваных у шасці паэтычных зборніках і кнізе выбранай паэзіі. Упершыню вершы надрукаваны з літаратуразнаўчымі і навуковымі каментарыямі да іх. У першы том увайшлі паэтычныя зборнікі «Снежныя грамніцы», «Дзень вечаровы», «Ясельда», «На беразе пляча» і «Пара любові і жалю».

  Падчас прэзентацыі было выказана шмат цёплых слоў, а таксама слоў падзякі людзям, якія ажыццяўлялі гэты праект: родным, сябрам, суседзям і настаўнікам. Сярод іх дырэктар Літаратурнага музея Яўгеніі Янішчыц, настаўніца Антаніна Сідарук, якая прадставіла копіі вершаў вучаніцы Жэні.

Ды чаму ж паэзія Яўгеніі Янішчыц да гэтага часу не страціла актуальнасці і цікавасці? Меладычная жывая мова? Тэмы, што кранаюць патаемныя закуточкі душы? Вырашае чытач, кожнаму сваё…

 Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
 Фото В. ІЛЬЯНКОВА

Оставить комментарий

Похожие новости

Танцевальный коллектив «Стрекоза» отметил свое десятилетие ярким творческим концертом

pv

С 27 апреля по 3 мая в учреждениях культуры Пинского района пройдут культурные события

pv

Пинск: волшебство искусства в сердце истории

pv
ТГ канал