20.1 C
Пинск
Воскресенье, 22 июня, 2025
Пiнскi Веснiк
Культура

У Пінску пакажуць спектакль купалаўскага тэатра «Радзіва «Прудок»

  20 ліпеня ў 19.00 у гарадскім цэнтры культуры і творчасці ў рамках гастрольнага тура «Палескія хронікі» адбудзецца паказ спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Радзіва «Прудок».



  Квіткі на спектакль ужо ў продажы. Iх можна набыць на сайце тэатру (http://kupalauski.by/teatr/to-buy-ticket/) або ў яго касах. Пастаноўка і ўнікальны тур Купалаўскага тэатра па Беларусі пройдуць пры падтрымцы кампаніі velcom | A1.



  Спектакль «Радзіва «Прудок» створаны па аднайменнай кнізе пісьменніка Андрэя Горвата. У ёй у фармаце мастацкіх facebook-дзённікаў аўтар распавядае пра свой пераезд з Мінска ў хату свайго дзеда, што ў вёсцы Прудок, пра вяртанне да каранёў і роднай зямлі.



  Прэм’ера пастаноўкі адбылася 16 мая 2018 года. У першыя ж месяцы яна замацавала за сабой званне самага прадаванага спектакля камернай сцэны Купалаўскага тэатра. Сёлета спектакль можна будзе ўбачыць і ў культурнай сталіцы Беларусі 2019 года — горадзе Пінску.



  Падрыхтавала Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
  Фота з сайта Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы

Похожие новости

З самабытнай культурай Палескага краю пазнаёміў “Фальварак мінулага”

pv

«Фактор.BY»: таланты искали в Пинске

pv

Учащиеся Пинской детской художественной школы вышли на пленэр

pv
ТГ канал