10.6 C
Пинск
Пятница, 29 марта, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

У Пінску правядуць «Каласавіны»

Наш горад далучаецца да святкавання 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Яго лёс звязаны з Палессем, Піншчынай.

У Пінску правядуць «Каласавіны»

Значнай падзеяй стане II Навукова-практычная канферэнцыя «Коласаўскія адрасы радзімы: памятныя месцы, музеі, помнікі», якая адбудзецца 18 лістапада ў гарадской дзіцячай бібліятэцы імя Я.Коласа. Асноўная тэма – палескі след класіка беларускай літаратуры. На канферэнцыі прагучаць даклады прадстаўнікоў дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Я.Коласа, Музея Беларускага Палесся, краяведаў. Таксама выступіць унучка Я.Коласа Вера Данілаўна Міцкевіч – яна прапануе агляд кнігі «Табой я жыў. Табой жыву…».

Да ўвагі прысутных – літаратурна-музычная кампазіцыя «Жыццё і творчы шлях Якуба Коласа» ў выкананні навучэнцаў Пінскага каледжа мастацтваў.
Неўміруча літаратурная спадчына Якуба Коласа. Пясняр зямлі беларускай у сваіх думках і ў сваіх творах вельмі часта звяртаўся да нашага палескага краю. Вельмі ганарова, што на пінскай зямлі жыў і працаваў народны паэт.

У азнаменаванне коласаўскага юбілею на працягу года ў бібліятэках горада ладзіліся святочныя мерапрыемствы, былі арганізаваны кніжныя выставы і тэматычныя інсталяваныя куточкі, прысвечаныя творчай спадчыне беларускага Песняра.

Трэцяга лістапада прайшла акцыя «Чытаем Коласа разам», падчас якой праводзіліся гутаркі, літаратурныя гадзіны, вусныя часопісы. Кожны жадаючы меў магчымасць прачытаць услых любімы твор з багатай творчай палітры народнага пісьменніка або пачуць верш у выкананні бібліятэкараў. І як вынік плённай працы – падзяка за ўдзел у міжнародным паэтычным марафоне «Чытаем куміраў разам з мірам», інфармуе намеснік дырэктара ДУК «Пінская гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Людміла Папіціч.

Вячаслаў Ільянкоў (фото).

Гарадская дзіцячая бібліятэка носіць імя Якуба Коласа. Яно было прысвоена ў 1991 годзе пастановай Савета Міністраў БССР па хадайніцтве выканкама гарадскога Савета депутатаў. У бібліятэцы створана выстава, прысвечаная Я.Коласу.

Оставить комментарий

Похожие новости

Корреспондент газеты «Пiнскi веснiк» побывала на репетиции кавер-группы «Другой ритм»

pv

Оркестр духовой и эстрадной музыки приглашает на сольные концерты

pv

Логишинская библиотека – Сюда спешат, чтобы прикоснуться к бесценному богатству – книге

pv
ТГ канал