14.9 C
Пинск
Пятница, 24 марта, 2023
Актуально Культура

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

Сёння сусветная супольнасць адзначае Міжнародны дзень роднай мовы, які яшчэ мае назву міжнародны дзень матчынай  мовы. Абвешчаны ён на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэш у 1999 годзе. Дата абрана не выпадкова: 21 лютага 1952 года загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. Свята пачало адзначацца ў 2000 годзе.

Паводле ацэнак ЮНЕСКА, палова з 6 тысяч моў свету зараз знаходзіцца  пад пагрозай знікнення. Дні роднай мовы ў Беларусі пачалі ладзіцца дзяржустановамі  з часу залічэння ў 2009 годзе ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры беларускай мовы да ліку загрожаных. Нашы продкі – бацькі, дзяды і прадзеды – нямала зрабілі для таго, каб наша беларуская мова была прызнана ва ўсім свеце. З такой інфармацыі пачала гутарку-сустрэчу з вучнямі 7 “Б” класа гімназіі № 3 загадчыца бібліятэкі-філіяла № 3 гарадской цэнтралізаванай сістэмы  Алена Краскоўская.                                .

Чытальная зала бібліятэкі ў гэты дзень нагадвала міні-музей роднай мовы. На стэлажах – навінкі беларускай літаратуры і мастацтва, зборнікі сучасных паэтаў рэспублікі, літаратура для самых маленькіх і ўжо сталых чытачоў бібліятэкі. Усё гэта суправаджалася глыбокімі па сэнсу словамі, што кожны народ мае адзін геніяльны твор, і гэта – яго родная мова. А цэнтральным мерапрыемствам свята роднай мовы тут была анансавана гульня-віктарына “Старонкі з моўнай скарбонкі”. Удзельнікамі яе і сталі гімназісты-сямікласнікі.

“Трэба любіць і шанаваць мову свайго народа і ўмець валодаць ёю”, –  сцвярджаў, а найбольш патрабаваў ад нас народны пісьменнік Беларусі Якуб Колас. Сёння беларуская мова ў поўным сэнсе з’яўляецца элітарнай – на ёй размаўляюць высокаадукаваныя людзі, сярод якіх літаратары, мастакі, навукоўцы, настаўнікі. Беларуская мова зараз больш актыўна ўжываецца ў сферы рэкламы і культуры, бізнесу і ў інтэрнэт-прасторы.

У бібліятэцы гімназістам як адзін са шляхоў удасканалення ведаў і распаўсюджання роднай мовы былі прапанаваны падарожжы. Гідам была Святлана Шаламіцкая – актыўная ўдзельніца літаратурнага клуба “Данко”, што ўжо некалькі дзесяцігоддзяў папулярны сярод чытачоў бібліятэкі. Сама яна вандруе па многіх краінах Еўропы і Азіі. Праводзіць захапляльныя экскурсіі  па гістарычных месцах Беларусі. І адусюль, дзе бывае, вяртаецца з сувенірамі. Першы такі “сувенір” падарылі ёй у аўтобусным парку. Была гэта невялікая фігурка накшталт цацкі – зялёная жабка. З таго часу і пачалася ў Святланы калекцыя – зараз у ёй больш за 700 розных бясхвостых земнаводных. Кожны з іх  забаўляльны і пазнавальны. Дзеці візуальна  пабывалі ў Бангладэш, Індыі, Канадзе і іншых мясцінах свету. І ўсюды гэтыя “экскурсіі” суправаджалі, кожная са сваёй гісторыяй, жабкі – з металу, тканіны, каменю, дрэва, шкла…

Гульня ўдалася. Падчас яе ў перапынках дэманстраваліся слайды інтэлектуальнай гульні Белтэлерадыёкампаніі “Размаўляем па-беларуску”. Капітанам каманды-ўдзельніцы “Пінская шляхта” тут таксама была Святлана Шаламіцкая. Раз за разам давала яна вядучай Алене Трацэнка трапныя дакладныя адказы на пытанні. “Пінская шляхта” перамагла з вялікім адрывам ад сапернікаў. І было гэта некалькі гадоў назад. Дарэчы, сённяшнія школьнікі і навучэнцы каледжаў маюць такую ж магчымасць – зараз на трэцім канале кампаніі транслюецца інтэлектуальнае шоу “Сваімі словамі”.  Вядучая, тая ж Алена Трацэнка, і эксперт праграмы пісьменнік Святаслаў Крупенька прапануюць удзельнікам самыя розныя заданні па ўдасканаленні ведаў роднай мовы і літаратуры.

Так, на ўроках у гімназіі вывучаюцца правапіс і асаблівасці роднай мовы, – падвяла вынік сустрэчы Алена Фёдараўна. –  Адметным стаў і “ўрок”, які прайшоў у нашай бібліятэцы. Несумненна, і далей вучні будуць пашыраць свае веды. А калі па-сапраўднаму стануць падарожнічаць па краінах свету, то не будуць цурацца сваёй роднай мовы. Хочацца, каб яны ўсе сталі “падданымі беларускіх слоў” – так сябе называе пісьменнік Навум Гальпяровіч, вядучы пазнавальнай праграмы “Суразмоўцы”. Мова – гэта найвялікшая спадчына, што з веку ў век застаецца тым, хто нарадзіўся і яшчэ народзіцца  на Беларусі.

Тамара ШЧАРБАКОВА.

Похожие новости

Узнали, зачем срезают деревья вдоль трассы Р6 в Галево

P-V2020

Заключительный этап республиканской олимпиады по химии и биологии пройдёт в Пинске

P-V2020

23 марта – Всемирный метеорологический день

P-V2020

Оставить комментарий

Обсуждение