18.7 C
Пинск
Вторник, 1 июля, 2025
Пiнскi Веснiк
АктуальноКультура

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

Сёння сусветная супольнасць адзначае Міжнародны дзень роднай мовы, які яшчэ мае назву міжнародны дзень матчынай  мовы. Абвешчаны ён на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэш у 1999 годзе. Дата абрана не выпадкова: 21 лютага 1952 года загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. Свята пачало адзначацца ў 2000 годзе.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовыПаводле ацэнак ЮНЕСКА, палова з 6 тысяч моў свету зараз знаходзіцца  пад пагрозай знікнення. Дні роднай мовы ў Беларусі пачалі ладзіцца дзяржустановамі  з часу залічэння ў 2009 годзе ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры беларускай мовы да ліку загрожаных. Нашы продкі – бацькі, дзяды і прадзеды – нямала зрабілі для таго, каб наша беларуская мова была прызнана ва ўсім свеце. З такой інфармацыі пачала гутарку-сустрэчу з вучнямі 7 “Б” класа гімназіі № 3 загадчыца бібліятэкі-філіяла № 3 гарадской цэнтралізаванай сістэмы  Алена Краскоўская.                                .

Чытальная зала бібліятэкі ў гэты дзень нагадвала міні-музей роднай мовы. На стэлажах – навінкі беларускай літаратуры і мастацтва, зборнікі сучасных паэтаў рэспублікі, літаратура для самых маленькіх і ўжо сталых чытачоў бібліятэкі. Усё гэта суправаджалася глыбокімі па сэнсу словамі, што кожны народ мае адзін геніяльны твор, і гэта – яго родная мова. А цэнтральным мерапрыемствам свята роднай мовы тут была анансавана гульня-віктарына “Старонкі з моўнай скарбонкі”. Удзельнікамі яе і сталі гімназісты-сямікласнікі.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы“Трэба любіць і шанаваць мову свайго народа і ўмець валодаць ёю”, –  сцвярджаў, а найбольш патрабаваў ад нас народны пісьменнік Беларусі Якуб Колас. Сёння беларуская мова ў поўным сэнсе з’яўляецца элітарнай – на ёй размаўляюць высокаадукаваныя людзі, сярод якіх літаратары, мастакі, навукоўцы, настаўнікі. Беларуская мова зараз больш актыўна ўжываецца ў сферы рэкламы і культуры, бізнесу і ў інтэрнэт-прасторы.

У бібліятэцы гімназістам як адзін са шляхоў удасканалення ведаў і распаўсюджання роднай мовы былі прапанаваны падарожжы. Гідам была Святлана Шаламіцкая – актыўная ўдзельніца літаратурнага клуба “Данко”, што ўжо некалькі дзесяцігоддзяў папулярны сярод чытачоў бібліятэкі. Сама яна вандруе па многіх краінах Еўропы і Азіі. Праводзіць захапляльныя экскурсіі  па гістарычных месцах Беларусі. І адусюль, дзе бывае, вяртаецца з сувенірамі. Першы такі “сувенір” падарылі ёй у аўтобусным парку. Была гэта невялікая фігурка накшталт цацкі – зялёная жабка. З таго часу і пачалася ў Святланы калекцыя – зараз у ёй больш за 700 розных бясхвостых земнаводных. Кожны з іх  забаўляльны і пазнавальны. Дзеці візуальна  пабывалі ў Бангладэш, Індыі, Канадзе і іншых мясцінах свету. І ўсюды гэтыя “экскурсіі” суправаджалі, кожная са сваёй гісторыяй, жабкі – з металу, тканіны, каменю, дрэва, шкла…

Гульня ўдалася. Падчас яе ў перапынках дэманстраваліся слайды інтэлектуальнай гульні Белтэлерадыёкампаніі “Размаўляем па-беларуску”. Капітанам каманды-ўдзельніцы “Пінская шляхта” тут таксама была Святлана Шаламіцкая. Раз за разам давала яна вядучай Алене Трацэнка трапныя дакладныя адказы на пытанні. “Пінская шляхта” перамагла з вялікім адрывам ад сапернікаў. І было гэта некалькі гадоў назад. Дарэчы, сённяшнія школьнікі і навучэнцы каледжаў маюць такую ж магчымасць – зараз на трэцім канале кампаніі транслюецца інтэлектуальнае шоу “Сваімі словамі”.  Вядучая, тая ж Алена Трацэнка, і эксперт праграмы пісьменнік Святаслаў Крупенька прапануюць удзельнікам самыя розныя заданні па ўдасканаленні ведаў роднай мовы і літаратуры.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовыТак, на ўроках у гімназіі вывучаюцца правапіс і асаблівасці роднай мовы, – падвяла вынік сустрэчы Алена Фёдараўна. –  Адметным стаў і “ўрок”, які прайшоў у нашай бібліятэцы. Несумненна, і далей вучні будуць пашыраць свае веды. А калі па-сапраўднаму стануць падарожнічаць па краінах свету, то не будуць цурацца сваёй роднай мовы. Хочацца, каб яны ўсе сталі “падданымі беларускіх слоў” – так сябе называе пісьменнік Навум Гальпяровіч, вядучы пазнавальнай праграмы “Суразмоўцы”. Мова – гэта найвялікшая спадчына, што з веку ў век застаецца тым, хто нарадзіўся і яшчэ народзіцца  на Беларусі.

Тамара ШЧАРБАКОВА.

Похожие новости

Пётр Пархомчик: «Пинчане получили ко Дню Независимости отличный подарок»

pv

Алёна Кошевская: «Моя мечта о благородной профессии сбылась – я работаю в прокуратуре»

pv

«Апельсину» – пять!

pv
ТГ канал