16.9 C
Пинск
Среда, 30 апреля, 2025
Пiнскi Веснiк
Культура

Старадаўні абрад у гістарычнай частцы вёскі

Старадаўні абрад у гістарычнай частцы вёскі,
ці Як Велікодныя веснавыя карагоды прывабілі ў Пінкавічы вандроўніка

Старадаўні абрад у гістарычнай частцы вёскі Старадаўні абрад у гістарычнай частцы вёскі Старадаўні абрад у гістарычнай частцы вёскі Старадаўні абрад у гістарычнай частцы вёскі Старадаўні абрад у гістарычнай частцы вёскіАдзначу, што правядзенне гэтага мерапрыемства набывае ўсё большы размах.

Раённы аддзел культуры ладзіць яго на даволі высокім узроўні, і якасць правядзення фэсту з кожным годам узрастае.

Старадаўні абрад у гістарычнай частцы вёскі Старадаўні абрад у гістарычнай частцы вёскі Старадаўні абрад у гістарычнай частцы вёскі Старадаўні абрад у гістарычнай частцы вёскіНевыпадкова месцам для правядзення свята абрана пляцоўка ля народнага літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа.

Менавіта адсюль мясцовыя жанкі пачыналі праганяць, «праважаць зыму».

Старадаўні абрад у гістарычнай частцы вёскі Старадаўні абрад у гістарычнай частцы вёскі Старадаўні абрад у гістарычнай частцы вёскі Старадаўні абрад у гістарычнай частцы вёскі Старадаўні абрад у гістарычнай частцы вёскі Старадаўні абрад у гістарычнай частцы вёскіДумаецца, што не мог не назіраць за гэтым дзействам малады класік, калі у 1904-1906 г. працаваў настаўнікам Пінкавіцкага народнага вучылішча. Тым больш, што ён збіраў і вывучаў фальклор.

А дзякуючы музею цяпер тут не проста гістарычная частка, а гісторыка-культурны цэнтр вёскі.

Старадаўні абрад у гістарычнай частцы вёскі Старадаўні абрад у гістарычнай частцы вёскі Старадаўні абрад у гістарычнай частцы вёскі Старадаўні абрад у гістарычнай частцы вёскі Старадаўні абрад у гістарычнай частцы вёскі Старадаўні абрад у гістарычнай частцы вёскіТаму ў гэты дзень гасцям- падарожнікам выпадае выгадны шанс:

  • па-першае, паглядзець канцэрт з удзелам лепшых фальклорных калектываў рэгіёна;
  • па-другое, стаць удзельнікам унікальнага абраду;
  • па-трэцяе, удзельнічаць у майстар-класах майстроў народных рамёстваў і набыць іх вырабы;
  • па-чацвёртае, наведаць экспазіцыі культурнага брэнда раёна — народнага літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа.

Што і зрабілі нашы «госці-авантурысты» з Мінска.

Як жа ім пашанцавала!

Каб не перашкаджаць канцэртнай праграме, наш фальклорны калектыў «Крыніцы» сустракаў іх хлебам-соллю і сваімі музычнымі гасцінцамі яшчэ ў пачатку вуліцы Школьнай.

Затым супрацоўнікі цэнтра творчасці частавалі іх смачнымі булкамі-пірагамі з малаком ды гарбатай з палескіх зёлак.

Да іх далучыліся і турысты-індывідуалы з падмаскоўных Хімак.

Дзякуй Богу, усё ва ўсіх атрымалася: і ў гаспадароў, і ў гасцей.

І я там была, і вам пра ўсё распавяла. А вы на вус матайце, ды да нас прыязджайце.

Жанна Верыч,
метадыст цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Пінскага раёна.

Оставить комментарий

Похожие новости

Хор «Перезвон» стал «Образцовым любительским коллективом Республики Беларусь»

pv

Гости из Японии посетили Пинский районный Дом ремесел

pv

В концертном зале открылась выставка Валентина Трусова

pv
ТГ канал