20.6 C
Пинск
Четверг, 31 июля, 2025
Пiнскi Веснiк
АктуальноКультура

“Слуцкі пояс – сімвал Беларусі” у аграгарадку Аснежыцы

Праект “Слуцкі пояссімвал Беларусі” рэалізоўваюць у Пінскім раённым Доме рамёстваў у аграгарадку Аснежыцы. Тут прапануюць дакрануцца да ўнікальных традыцый, здзейсніць пазнавальнае падарожжа ў свет беларускай культуры і ўбачыць знакаміты слуцкі пояс – узор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва 18 стагоддзя і сучасны брэнд нашай краіны.

Магчымасць на свае вочы ўбачыць і атрымаць асалоду ад прыгажосці адроджанага слуцкага пояса з’явілася дзякуючы заслужанаму дзеячу культуры Рэспублікі Беларусь, нашаму земляку Дзям’яну Рыгоравічу Лемяшэўскаму. Менавіта ён прадставіў экспанат для выставы.

“Слуцкі пояс – сімвал Беларусі” у аграгарадку Аснежыцы

Справа ў тым, што ў 2022 годзе Дзям’ян Рыгоравіч быў удастоены звання «Ганаровы паляшук». Знамянальная падзея адбылася падчас 7-га фестывалю этнакультурных традыцый “Кліч Палесся» ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна. Наш зямляк атрымаў у падарунак дыплом, бронзавую статуэтку палешука і слуцкі пояс, вытворчасць якіх адроджана ў Беларусі. І вось нядаўна падчас наведвання Дома рамёстваў Дзям’ян Рыгоравіч прапанаваў арганізаваць выставу, каб усе жадаючыя маглі пабачыць унікальны твор мастацтва. Задумка ўвасобілася ў жыццё.

У рамках праекта шмат новай інфармацыі пра слуцкія паясы ўжо даведаліся калектыў Аснежыцкага сельвыканкама і вучні Аснежыцкай сярэдняй школы. Дырэктар раённага Дома рамёстваў Баян Караткова пазнаёміла іх з гісторыяй стварэння ўнікальнага сімвала Беларусі, дапамагла здзейсніць падарожжа ў свет мінулага. Усе атрымалі задавальненне ад убачанага.

“Слуцкі пояс – сімвал Беларусі” у аграгарадку Аснежыцы “Слуцкі пояс – сімвал Беларусі” у аграгарадку АснежыцыУ Доме рамёстваў выказваюць шчырую падзяку Д.Р.Лемяшэўскаму за прадстаўленую магчымасць у ажыццяўленні праекта і асабісты ўклад у папулярызацыю нацыянальнай культуры, а таксама запрашаюць на экскурсію ўсіх зацікаўленых. Слуцкі пояс можна будзе ўбачыць да 16 студзеня.

Наталля МІЛЕЎСКАЯ.
Фота прадастаўлена Домам рамёстваў.

Похожие новости

Почетными гостями «Дня поля» стали Пинчане

pv

Первый органный концерт в костёле Святых Петра и Павла

pv

Ещё одна высота Феликса Чечика

pv
ТГ канал