Паважаныя жыхары і госці Пінска!
Віншуем вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Волей народа сцяг, герб і гімн сталі духоўнымі святынямі, якія адлюстроўваюць векавыя традыцыі, маральныя каштоўнасці, лепшыя якасці і рысы характару беларусаў.
Дзяржаўныя сімвалы аб’ядноўваюць нас у самыя важныя моманты ў лёсе Айчыны – ад нацыянальных святаў да спартыўных перамог. І ў які б куток свету не закінуў лёс, яны заўсёды нагадваюць нам пра дом, даюць магчымасць адчуць, што Беларусь – гэта ўсе мы разам.
Галоўныя сімвалы нашай краіны – гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, уяўленне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці нашай Айчыны.
У гэты святочны дзень жадаем вам, дарагія пінчане, моцнага здароўя, дабрабыту і стваральнай працы дзеля ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці нашай Радзімы. Няхай дабрыня і мір заўсёды перамагаюць на нашай зямлі!
Пінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Пінскі гарадскі Савет дэпутатаў.
Пінскі раённы выканаўчы камітэт. Пінскі раённы Савет дэпутатаў.

Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
