18 красавiка, Пинск /ПВ/ Маладзёжны форум прайшоў у гарадскім Доме культуры. Яго адкрыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі гарвыканкама Кірыл Юрчанка. Спікерамі выступілі намеснік старшыні гарвыканкама Мікалай Новак, другі сакратар абласнога камітэта ГА «БРСМ» Максім Радзівонаў, дырэктар Брэсцкага абласнога цэнтра інавацыйнай творчасці Таццяна Валевач. Размова ішла пра патрыятызм. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі сышліся ў меркаванні: гэта не толькі любоў да Радзімы. Дадзенае паняцце куды шырэй. Гэта веданне яе гісторыі, захаванне каштоўнасцяў і традыцый, стваральная праца на карысць яе. У ўдзельнікаў было шмат пытанняў да спікераў. Вось толькі адно: у прыярытэце рабіць кар’еру ў сваім рэгіёне і быць лепшым, ці ехаць пакараць сталіцу, каб на вышэйшым узроўні прадстаўляць сваю малую радзіму?

Дыялогавая пляцоўка скончылася, але форум працягнуўся. Месца на сцэне заняў вакальна-інструментальны ансамбль «Арлы над Бугам» 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Венскай Чырванасцяжнай брыгады. Гледачы ахвотна падпявалі і сучасныя песні, і хіты дыскатэк 80-х, ўзнагароджвалі артыстаў шчодрымі апладысментамі.

Як аказалася, саліст ансамбля, яго мастацкі кіраўнік Уладзіслаў Макарэвіч, ён жа начальнік клуба брыгады, – наш зямляк, выпускнік сярэдняй школы № 8, скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, служыць у брыгадзе па кантракце. Папрасіла Улада падзяліцца думкамі наконт таго, што такое патрыятызм у яго разуменні. Вось што ён адказаў:
– Патрыятызм – гэта любоў да Радзімы. Памятаеце, Марк Бернэс спяваў, з чаго яна пачынаецца – з малюнка ў тваім буквары. А яшчэ гэта любоў да самога сябе, блізкіх, таварышаў, да нашых традыцый, гісторыі – такая вось яна ўсёабдымная. І, вядома, да самага прыгожага, лепшага горада на зямлі – роднага Пінска.
Ева Борух, навучэнка групы Д-31 Пінскага педагагічнага каледжа:
– Форум вельмі спадабаўся. Было цікава пагутарыць не толькі са сваімі аднагодкамі, але і людзьмі, у якіх значна ьагацейшы жыццёвы вопыт, пачуць іх думкі і парады. Гучалі розныя погляды, розныя меркаванні, але шмат у чым яны супадалі. Патрыятызм – паняцце шматграннае. Для кожнага гэта нешта сваё, патаемнае. Але ва ўсіх агульная любоў да Радзімы, якая нас аб’яднала. І, вядома, канцэрт быў цудоўны!
Максім Радзівонаў: «Патрыятызм можа быць розным, выяўляцца ў разнастайных формах і інстытутах. Але самае галоўнае, каб ён заўсёды ўлічваў інтарэсы нашай дзяржавы».
Наталля КІРКАВЕЦ
Фота аўтара
🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.





