У Пінкавіцкім дзіцячым садзе педагогі выхоўваюць павагу да гісторыі, культуры і беларускіх традыцый не толькі ў хлопчыкаў і дзяўчынак дашкольнага ўзросту, але і ў іх мам і тат.
Педагог дашкольнай адукацыі Людміла Паўловіч арганізавала бацькоўскі сход у сваёй групе ў фармаце беларускіх “Вячорак”. Падчас сустрэчы дарослыя з цеплынёй успаміналі традыцыі і звычаі сваіх бацькоў, бабуль і дзядуляў, спявалі «Калыханкі», нагадалі прыказкі і прымаўкі, народныя прыкметы. Яны з азартам уключыліся ў беларускія народныя гульні “Гарлачык”, “Міхаська”, “Лапці”. Таксама гаварылі пра старадаўнія народныя стравы, якія гатавалі нашы продкі, і што з гэтай багатай спадчыны зараз упрыгожвае сталы беларусаў.
Закранулі падчас сходу і сур’ёзныя тэмы. Разважалі аб эфектыўных метадах і падыходах для выхавання ў дзяцей любові да Радзімы ва ўмовах сучаснага грамадства, а таксама аб бяспецы хлопчыкаў і дзяўчынак у зімовы перыяд. У нефармальнай і ўтульнай абстаноўцы абмеркаванне важных правілаў праходзіла больш прадуктыўна. Гэта аднагалосна адзначылі бацькі.
– Мы ўпэўнены, што такія формы работы з’яўляюцца эфектыўным інструментам для выхавання патрыятычных пачуццяў, спрыяюць умацаванню сувязі з культурнай спадчынай і звычаямі сваёй краіны, фарміруюць павагу да сваіх каранёў і традыцый, спрыяюць фарміраванню актыўных грамадзян сваёй Радзімы, – падкрэсліла загадчыца Пінкавіцкага дзіцячага сада Наталія Афанасьева.
Іна Урбановіч
Фота прадастаўлена Пінкавіцкім дзіцячым садам
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.





