0.6 C
Пинск
Среда, 15 января, 2025
Пiнскi Веснiк
Культура

Ваенны аркестр пінскіх пагранічнікаў стаў пераможцам конкурсу

 

 
 Пінчукі сталі пераможцамі рэспубліканскага агляду-конкурсу ваенных аркестраў органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

 Пачынаючы з 2003 года кожныя два гады ваенныя аркестры з усёй краіны збіраюцца, каб прадэманстраваць сваё майстэрства. У гэтым годзе месцам сустрэчы быў абраны горад Смаргонь, які сёлета святкуе сваю 515-ю гадавіну. Да спаборніцтва ў Пінскім пагранатрадзе рыхтаваліся даўно і пільна. Адказна падышлі не толькі да выканання кампазіцый, але і да падбору рэпертуару. Тут лічаць, што, нягледзячы на тое што аркестр ваенны, яго рэпертуар павінен быць разнастайным.

 З цікавасцю слухаць пінскіх пагранічнікаў могуць прадстаўнікі любога пакалення, бо музыкі выконваюць вядомыя страявыя, народныя і нават сучасныя маладзёжныя кампазіцыі. І вынікам гэтай працы сталі два дыпломы за першае месца і кубак. Зараз у аркестры пятнаццаць чалавек, і кожны з іх унёс сваю лепту ў гэтую перамогу. Дарэчы, другі дыплом атрымаў Аляксей ШАЛАМІЦКІ у намінацыі «Лепшы музыкант-інструменталіст» за выкананне кампазіцыі «Свой сярод чужых».

На здымку Аляксей ШАЛАМІЦКІ


  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
 Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости

В Музее Белорусского Полесья проходит выставка ремесленников «Каляднае сузор’е»

pv

Выставка «Моя Беларусь»

pv

Пинский район отметил праздник Коляды с яркими выступлениями

pv

Вы не можете скопировать содержимое этой страницы

ТГ канал