5.3 C
Пинск
Суббота, 1 марта, 2025
Пiнскi Веснiк
Культура

У Пінску адбыўся фестываль-конкурс старадаўняй музыкі «Старажытныя ўзоры»

На днях адбыўся ІІ регіянальны фестываль-конкурс старадаўняй музыкі «Старажытныя ўзоры». Яго пачатак быў закладзены ў час святкавання 920-годдзя горада над Пінай.




Вядома ж, Пінск — адзін з цэнтраў адраджэння Рэнесансу і барока ў Беларусі. Нашы майстры займаюцца рэканструкцыяй гістарычных інструментаў. Дзе, як не тут, праводзіць падобны фестываль, накіраваны на папулярызацыю нацыянальнай і міравой музычнай спадчыны.



Ён таксама садзейнічае росту выканальніцкага ўзроўню вучняў дзіцячых школ мастацтваў. Сёлета колькасць яго ўдзельнікаў значна павялічылася. Больш за семдзесят канкурсантаў прадстаўлялі дзевяць музычных школ Берасцейшчыны і г. Пінска. Пашырыўся і спектр музычных інструментаў. Аднак абавязковай умовай з’яўлялася падрыхтоўка аднаго з двух ацэначных нумароў твора кампазітара рэнесансу ці барока. Гэта галоўнае адрозненне пінскіх «Старажытных узораў» ад іншых регіянальных выканаўчых конкурсаў.




У журы былі запрошаны выкладчыкі Пінскага каледжа мастацтваў, Брэсцкага і Баранавіцкага музычных каледжаў. Вельмі плённа прайшлі праслухоўванні. Лаўрэатамі дыпломаў І ступені ў намінацыях і ўзроставых катэгорыях сталі:


струнна-смычковыя інструменты — Валерыя Паніна (настаўнік Ю.Бандарчук)



Антоній Булавін (В.Лемяшэўская, Пінская ДзШМ); фартэпіяна – Сафія Кульбеда (С.Верамейчык), Сафія Бут-Гусаім (В.Баброўнік, Пінская ДзШМ № 2), Дар’я Паліянава (І.Завадская, ДзШМ); струнна-народныя інструменты – Сафія Мухарэўская (Л.Палхоўская), Ганна Янчарук, Алёна Беляковіч (Т.Агіевіч, ДзШМ); народныя інструменты – Раман Вайтовіч (А.Жылевіч, Аснежыцкая ДзШМ), Яна Кіпень, Дзмітрый Капачоў (А.Ярмольская); духавыя інструменты – Лаўрэнцій Кравец (У.Кравец), Міхаіл Краўцоў, Іван Смужэвіч (В.Верамейчык, ДзШМ № 2).



Яшчэ шмат лаўрэацкіх узнагарод атрымалі выхаванцы пінскіх дзіцячых шкоў мастацтваў, музычнага аддзялення гімназіі № 2, а таксама Мотальскай, Столінскай ДзШМ і Альшанскай ДзМШМ.




З лепшых нумароў быў складзены гала-канцэрт. Ад імя выканаўчага камітэта і арганізацыйнага камітэта фестывалю вітаў яго ўдзельнікаў і ўзнагародзіў пераможцаў намеснік старшыні гарвыканкама Генадзь Палікоўскі. Ён жа і запрасіў усіх на ІІІ рэгіянальны фестываль-конкурс «Старажытныя ўзоры», які адбудзецца ў 2023 годзе!



Вячаслаў ІЛЬЯНКОЎ

Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости

Работники культуры города Пинска отмечены высокими наградами

pv

Скоро весна, скоро капель… Концертный зал

pv

Музейныя сенсацыі, ці Асаблівасці святкавання Дня роднай мовы

pv
ТГ канал