20.1 C
Пинск
Четверг, 3 июля, 2025
Пiнскi Веснiк
Культура

21 лютага — День роднай мовы

  21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў заснаваны ў лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.

  Дата для Дня была абраная ў знак памяці падзеяў, што адбыліся ў Дакке (цяпер — сталіца Бангладэш) 21 лютага 1952 года, калі ад куль паліцыянтаў загінулі студэнты, якія выйшлі на дэманстрацыю ў абарону сваёй роднай мовы бэнгалі, яны патрабавалі прызнаць яе адной з дзяржаўных моў краіны.

  Мова з’яўляецца самым моцным інструментам захавання і развіцця матэрыяльнай і духоўнай спадчыны.

  Паводле ацэнак ЮНЕСКА, палова з прыкладна 6 тысяч моў свету могуць у бліжэйшы час страціць апошніх носьбітаў.

  У нашай краіне штогод шырока адзначаецца Дзень беларусскага пісьменства (у першую нядзелю векрасня). Дарэчы, цэнтрам мінулагодняя святкавання стаў суседні горад Іванава. Традыцыйна ў рамках Дня роднай мовы ў Беларусі, як і ў іншых краінах свету, праходзяць розныя мерапрыемствы.

  У Пінску да 25 лютага ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы праходзіць тыдзень роднай мовы «Матчына мова».

  На працягу тыдня працуюць кніжная выстава «Роднай зямлі галасы» і  выстава-партрэт «Хачу неспакойнаю хмарай грымець» (да 105-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта А. Куляшова).

  Усе дні ў чытальнай зале праводзяцца агляды літаратуры па дадзенай тэме. Праходзяць мерапрыемствы таксама ў дзіцячай і філіялах цэнтральнай бібліятэкі, у навучальных установах горада.

  Падрыхтавала Юлія Андрэйчанка


Похожие новости

Демьян Лемешевский: 80 лет яркой жизни в культуре Пинщины

pv

«Апельсину» – пять!

pv

В пинской художке — выпускной

pv
ТГ канал