4 C
Пинск
Суббота, 20 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

21 лютага – День роднай мовы

  21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў заснаваны ў лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.

  Дата для Дня была абраная ў знак памяці падзеяў, што адбыліся ў Дакке (цяпер – сталіца Бангладэш) 21 лютага 1952 года, калі ад куль паліцыянтаў загінулі студэнты, якія выйшлі на дэманстрацыю ў абарону сваёй роднай мовы бэнгалі, яны патрабавалі прызнаць яе адной з дзяржаўных моў краіны.

  Мова з’яўляецца самым моцным інструментам захавання і развіцця матэрыяльнай і духоўнай спадчыны.

  Паводле ацэнак ЮНЕСКА, палова з прыкладна 6 тысяч моў свету могуць у бліжэйшы час страціць апошніх носьбітаў.

  У нашай краіне штогод шырока адзначаецца Дзень беларусскага пісьменства (у першую нядзелю векрасня). Дарэчы, цэнтрам мінулагодняя святкавання стаў суседні горад Іванава. Традыцыйна ў рамках Дня роднай мовы ў Беларусі, як і ў іншых краінах свету, праходзяць розныя мерапрыемствы.

  У Пінску да 25 лютага ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы праходзіць тыдзень роднай мовы “Матчына мова”.

  На працягу тыдня працуюць кніжная выстава “Роднай зямлі галасы” і  выстава-партрэт “Хачу неспакойнаю хмарай грымець” (да 105-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта А. Куляшова).

  Усе дні ў чытальнай зале праводзяцца агляды літаратуры па дадзенай тэме. Праходзяць мерапрыемствы таксама ў дзіцячай і філіялах цэнтральнай бібліятэкі, у навучальных установах горада.

  Падрыхтавала Юлія Андрэйчанка


Оставить комментарий

Похожие новости

“Пинск: волшебство искусства в сердце истории”

pv

Мировые рок-хиты в исполнении концертного оркестра духовой и эстрадной музыки под управлением Михаила Агиевича

pv

“Парохонская ГДШИ: Участие в программе “В будущее с надеждой” – перспективы развития талантливых детей”

pv
ТГ канал