0.5 C
Пинск
Среда, 28 января, 2026
Пiнскi Веснiк
85 лет Пинского районаСтихи

Да 85-годдзя Пінскага раёна

Да 85-годдзя Пінскага раёна

Да 85-годдзя Пінскага раёна

Якую радасць адчуваю!
І думак роіцца мільён,
Усім навокал заяўляю:
Люблю свой Пінскі я раён.

Ў лясах-барах дары збіраем,
Палі прыносяць ураджай.
Яго мы лічым зямным раем –
Палесся жывапісны край.

І як ў яго мне не ўлюбіцца,
І як яго не апяваць.
Мне тут прыйшлося нарадзіцца
І паэтычны дар прыняць.

Ад Ласіцка да Канатопа
Лясоў, палёў такі абшар.
Вось тут і ёсць мая Еўропа,
І месца для здзяйснення мар.

Жыццё у вёсках не сціхае:
Хлеб, мяса, малако даюць.
Райцэнтр усё перарабляе,
І людзі добра тут жывуць.

За малым чым – амаль стагоддзе!
О, як ляціць няўмольна час!
Каб жыць багата і у згодзе –
Заўжды залежыла ад нас.

P.S.
І кожны патрыёт раёна
Жадае сёння яму плёна!

 

Жанна Верыч

Похожие новости

Стихи о зиме

pv

Святочная ода Прэзідэнту

pv

Лучшее стихотворение этой недели. Борис Пастернак

pv
ТГ канал