17.9 C
Пинск
Вторник, 17 июня, 2025
Пiнскi Веснiк
Общество

З песняй па жыцці ў згодзе і сяброўстве

Сёлета народны хор «Журавушка» гарадскога цэнтра культуры і творчасці адзначыў свой саракагадовы юбілей.

З песняй па жыцці ў згодзе і сяброўстве

Старэйшымі па спеўнаму стажу з’яўляюцца Марыя Стружко і Раіса Мельніковіч, Таццяна Чайко і Паліна Багатка, Галіна Жывушка і Зінаіда Войтава. Даўно ў хоры Галіна Куцэвіч, Валянціна Шыцько, Вера Тарасава, Надзея Пашкевіч, Наталля Клімчук. Зусім нядаўна прыйшла Ніна Шпакоўская. У мужчынскай палове даўнія аматары музыкі Аляксей Ярашэвіч і Пятро Качаноўскі. Зараз у хоры спяваюць Аляксей Іллючык, Уладзімір Гук, Васіль Белавец, Уладзімір Яблакаў, Лявонцій Лялюк і Уладзімір Літвінчук. За чатыры дзясяткі гадоў існавання творчага калектыву яго ўзначальвалі Аляксандр Стэльмах, Эдуард Рэбкавец, Алег Лебядзеў, Павел Рубец, Сяргей Беражноў, Наталля Гарошка. Сённяшні, юбілейны хор вядзе Людміла Мацюк. Людміла Паўлаўна выпускніца Баранавіцкага музычнага каледжа. З дзяцінства яна палюбіла сваю малую радзіму – мястэчка Рэчыца лічыць найпрыгажэйшым не толькі на Століншчыне, але і ў свеце. А калі аднойчы пачула песню «Рэчыца», то адразу падумала, што яна пра яе край. I любоў да народнай песні ўзрасла ў сто крат. Хор «Журавушка» Людміла Паўлаўна ўзначальвае з 2015 года. Які песенны калектыў без музыкантаў?! Баяніст Аляксандр Хавустовіч у хоры з мая 1989-га. Ён скончыў у 1974 годзе ў родных Баранавічах музычнае вучылішча. Кажуць: «моладазелена», але гэта не пра нашага баяніста Мікалая Саўчанчыка. Мікалай Анатольевіч выпускнік Пінскага каледжа мастацтваў. Адпрацаваў у хоры сваю першую «пяцігодку». Ён любімец калектыву, музыка, які падае надзеі. Каб захаваць памяць пра кіраўнікоў, музыкантаў, харыстаў, вядзецца работа па афармленні юбілейнага альбома, дзе будуць сабраны дакументальныя фота i тэкставыя звесткі пра ўсіх, хто працуе дзеля таго, каб жылі песні роднага краю, песні нашай бестурботнай маладосці. За сорак гадоў спеўнай дзейнасці хор падрыхтаваў і правёў сотні канцэртаў не толькі ў Пінску, але і на шматлікіх сцэнах роднай Беларусі і далёка за яе межамі – у Літве, Польшчы, Галандыі, Украіне. Аб поспехах хору сведчаць граматы, дыпломы, падзякі, якія ўпрыгожваюць наш рэпетытарскі пакой. Мы двойчы прымалі ўдзел у Міжнародным фестывалі народнай творчасці (горад Вінніца, Украіна), дзе атрымалі дыпломы другой і трэцяй ступеняў. Званне народнага калектыў заваяваў у 1984-м. Яго мы паспяхова пацвярджаем кожны раз на працягу чатырох дзясяткаў гадоў. У планах на будучыню не толькі захаваць жыццё і дзейнасць калектыву, але і пашыраць колькасць яго ўдзельнікаў за кошт маладых спевакоў. I, канешне, пастаянна абнаўляць рэпертуар новымі песнямі, не забываць і тыя, якія выконвалі ў першыя гады свайго існавання. А яшчэ развіваць творчае супрацоўніцтва з другімі спеўнымі калектывамі як у роднай краіне, так і за яе межамі. Песня дапамагае жыць, яна аб’ядноўвае людзей, вучыць любіць і шанаваць творчасць, цаніць сяброўства, захоўваць усё каштоўнае, унікальнае, што стварыў народ. Няхай звініць над родным Палессем наша песня, песня народнага хору «Журавушка»!

Аляксей ЯРАШЭВІЧ,
Пятро КАЧАНОЎСКІ,
Уладзімір ГУК,
удзельнікі хору «Журавушка».

Похожие новости

III отчетно-выборная конференция партии «Белая Русь» в Пинске

pv

Родительская любовь – фундамент воспитания

pv

Новый административный комплекс налоговых инспекций в Пинске

pv
ТГ канал