З Днём Незалежнасці, Беларусь!

Общество

3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дзень Рэспублікі – галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Гэтае значнае свята краіны непарыўна звязана з адной з найважнейшых падзей айчыннай гісторыі – вызваленнем Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для беларусаў дата 3 ліпеня з’яўляецца сімвалам нацыянальнага гонару, доблесці і славы, увасабленнем адзінства і згуртаванасці людзей. Сёння ўсе мы нясем адказнасць за будучыню нашай дзяржавы. Нас аб’ядноўваюць любоў да Радзімы, вернасць традыцыям і шчырае жаданне зрабіць сваю краіну яшчэ больш моцнай і прыгожай. Гэта ў нашых сілах, і мы ўпэўненыя, што суверэнітэт і незалежнасць заўсёды будуць асновай дынамічнага і паспяховага развіцця Беларусі. Ад усёй душы жадаем вам і вашым сем’ям святочнага настрою, здароўя, шчасця і дабрабыту

Пінскі гарадскі выканаўчы камітэт. 

Пінскі гарадскі Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *